БЕЛ Ł РУС

Назвалі прычыну, праз якую згарэла царква ў Сцяпанках

15.09.2025 / 20:26

Nashaniva.com

Эксперты высветлілі, што храм святога Архангела Міхаіла у аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна згарэў з-за кароткага замыкання ва ўводным электрычным кабелі будынка.

Пажар узнік падчас рамонтна-аднаўленчых работ, калі да сеткі адначасова падключалі энергаёмістае абсталяванне, што і прывяло да аварыйнага рэжыму.

Царква святога Арханёла Міхаіла, якая згарэла 24 ліпеня 2025 года, была адным з гісторыка-культурных аб’ектаў Беларусі і важным элементам культурнай памяці рэгіёну. Яна была пабудаваная каля 1780 года, рэканструяваная ў 1858 годзе і лічылася помнікам драўлянага дойлідства другой катэгорыі.

У ёй перад арыштам служыў палітвязень Сяргей Разановіч, які быў арыштаваны па справе Міколы Аўтуховіча і цяпер адбывае прысуджаны яму 16-гадовы тэрмін.

Акрамя таго, 15 жніўня ў аграгарадку Азяты таго самага Жабінкаўскага раёна адбыўся пажар у будынку храма Святога Мікалая Цудатворца. Там пажарнікі змаглі хутка ліквідаваць полымя і разам з прыхаджанамі эвакуявалі матэрыяльныя каштоўнасці. Агонь пашкодзіў драўляную вонкавую абшыўку званіцы.

Чытайце таксама:

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны

Каментары да артыкула