«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу
На сустрэчы з ідэалагічным актывам у Палацы Незалежнасці, прымеркаванай да афіцыёзнага «Дня беларускага адзінства», Лукашэнка расказаў пра негатыўныя рысы палітычнага рэжыму, які існаваў у міжваеннай Польшчы.
Беларускі патрыёт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 4 гады. Панаванне міжваеннай Польшчы скончылася 86 гадоў таму
«Мы ўсе павінны памятаць, што польскія турмы былі перапоўненыя беларускімі патрыётамі, што нацыя знішчалася і духоўна, і фізічна — самым жорсткім чынам», — сказаў Лукашэнка.
Таксама ён звярнуў увагу на тое, што жыхары Заходняй Беларусі былі пазбаўленыя права вучыцца на роднай мове, праваслаўныя храмы закрываліся, а нацыянальныя эліты і святары пераследаваліся.
Асабліва важна, на думку Лукашэнкі, расказваць, як гераічна заходнія беларусы гэтаму супраціўляліся і аб'ядноўваліся ў сваёй барацьбе.
Чытайце таксама:
Канапацкая прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з ідэалагічным актывам
Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы