БЕЛ Ł РУС

Пазняк пра ўчынак Статкевіча: Папулізм дзеля стварэння вобразу ідэйнай пазіцыі

22.09.2025 / 8:16

Nashaniva.com

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк звярнуў увагу на ўчынак Міколы Статкевіча, які адмовіўся ад дэпартацыі з Беларусі ў складзе вызваленых з дапамогаю амерыканцаў 52 палітвязняў. Ён назваў дзеянні Статкевіча папулізмам і «адмоваю ад палітычнай барацьбы на свабодзе дзеля стварэння вобразу ідэйнай пазіцыі ў няволі».

«Апошнім часам (11-09-2025) рэжым дэпартаваў з Беларусі 51‑го палітычнага вязня. Адзін палітвязень (Мікола Статкевіч) адмовіўся ад дэпартацыі і вярнуўся ў турму.

З гледзішча рэальнай палітыкі гэта ацэньваецца як папулізм, адмова ад палітычнай барацьбы на свабодзе дзеля стварэння вобразу ідэйнай пазіцыі ў няволі», — піша Пазняк.

Ён дадае, што тут есць знакавы момант — «пратэст супраць прымусовай дэпартацыі, якая з'яўляецца, фактычна, пазбаўленнем Бацькаўшчыны, маёмасці і грамадзянскіх правоў».

Пазняк піша, што «прэцэдэнт са Статкевічам мог бы дазволіць амерыканскай дыпламатыі ставіць пытанне аб магчымасці выбару для кожнага вызваленага вязня. Прымусовай дэпартацыі можна пазбегнуць», — мяркуе ён.

«Мушу адзначыць, што сітуацыя са Статкевічам абцяжарана яго адмоўным палітычным багажом і адмоўнай палітычнай ацэнкай у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху (пачынаючы з 1990‑х гадоў). Цяперашнія ягоныя паводзіны, калі б яны паслужылі аргументам для адмены дэпартацыі, палепшылі б палітычны імідж яго асобы.

Аднак рэальна патрэбны будзе абавязковы групавы пратэст (хаця б частковы) пры наступнай дэпартацыі палітвязняў. У беларусаў, вызваленых з турмы, ёсць магчымасць не пагаджацца з дэпартацыяй (асабліва тым, якім да канца тэрміну засталося два-тры месяцы). Гэта важны аргумент для амерыканскай дыпламатыі і для перамены становішча», — піша Пазняк.

Чытайце таксама:

Саша Філіпенка: Статкевіч — глыба, але ў Беларусі ўжо дастаткова Мандэлаў на квадратны метр

«Міколу Статкевіча шкада як чалавека, але не як быкаўскага героя»

Марына Адамовіч расказала пра сваю размову са Статкевічам на мяжы

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Каментары да артыкула