Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941-1945»
У гэтым годзе Рада кіраўнікоў дзяржаў СНД прысвоіла званне «Горад працоўнай славы 1941-1945» шэрагу населеных пунктаў, каб адзначыць унёсак жыхароў тылу. У спісе ў асноўным гарады Казахстана і Узбекістана, але аказаліся там таксама Баранавічы (стэлу там ужо адкрылі) і Орша, дзе ў гэты момант ствараюць Парк працоўнай славы, паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі.
Сквер з'явіцца па вуліцы Грыцаўца на ўездзе ў горад. У траўні пры закладцы капсулы з пасланнем нашчадкам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка так патлумачыў прысваенне звання Оршы, якая ў вайну знаходзілася пад акупацыяй:
«Нашы бацькі і дзяды змаглі ў найкароткія тэрміны аднавіць працу чыгуначнага вузла, шэрагу прадпрыемстваў. Да канца 1945 года запрацаваў Аршанскі льнокамбінат».
У парку будзе ўсталяваная стэла «Горад працоўнай славы 1941‑1945 гады». Пакуль жа мясцовыя жыхары скардзяцца, што з-за будаўнічых работ і адсутнасці тратуараў ім даводзіцца хадзіць па гразі.
Чытайце таксама:
«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай
У Баранавічах падчас залевы паплыла па вуліцы скульптура чыгуначніка ВІДЭА
Рэстаўратары аднавілі капліцу ў сядзібе Агінскіх. Яе раскрытыкавалі за недакладнасці