«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай
Напярэдадні 3 ліпеня ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця манумента ў гонар прысваення ганаровага звання СНД «Горад працоўнай славы 1941—1945 гадоў», звярнулі ўвагу ў тэлеграм-канале Беларускага інстытута публічнай гісторыі. Але, як вядома, Баранавічы падчас вайны былі акупаваныя і вызваленыя толькі ў 1944-м. Адкуль такая дзіўная назва?

Афіцыйныя каментары даволі блытаныя. Паведамляецца, што «гэта даніна пакаленню пераможцаў, пакаленню працаўнікоў, якія ў найкарацейшыя тэрміны аднавілі горад з попелу і руін». Але навошта тады спатрэбілася дзіўная прывязка да 1941—1945 гадоў?
Разгадка, відаць, у наступным. Год таму на саміце СНД прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў заснаваць званне «Горад працоўнай славы»: «Гэта стане сімвалам прызнання і павагі… усіх тых, хто працаваў у тыле».
Вядома, што новае званне СНД прысвоена такім тылавым гарадам, як Астана, Алматы, Караганда. Аднак у спіс чамусьці трапілі і Баранавічы. Так і ўзнік манумент з дзіўнай назвай і блытанымі тлумачэннямі ўладаў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Мабыць, пра тых, хто пабудаваў участак чыгункі Баранавічы - Цімкавічы.
Вовачка: "А я салдатам на фронце патроны падаваў!" Настаўніца: "І што яны табе казалі?" Вовачка: "Зер гуд, Вальдэмар, зер гуд!"
- Я!
- Так это же наш танк!
- Ja-ja!