Культура88

Рэстаўратары аднавілі капліцу ў сядзібе Агінскіх. Яе раскрытыкавалі за недакладнасці

Сёння ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна адкрыецца адна з адноўленых капліц сядзібы «Ганута». Але спецыялісты адзначаюць, што аднаўленне вельмі грубае і скажае гістарычны выгляд помніка барока. 

Адноўленая капліца ў Гануце і тая ж капліца на фотаздымку пачатку XX стагоддзя. Калі не ўглядацца, то выглядае падобна, але д'ябал у дэталях. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына» / Wikimedia Commons

Аб’ект аднаўляла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне рэстаўратараў па праекце «Белжылпраекта» да 260‑годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. 

Дзве барочныя капліцы на тэрыторыі сядзібы Агінскіх «Ганута», якія калісьці змяшчалі скульптуры святых пад сваімі барочнымі купаламі, як і іншыя збудаванні сядзібы, былі ўзведзеныя яшчэ ў 1765 годзе італьянскім архітэктарам Абрахамам Гену, які таксама стварыў Лявонпальскую сядзібу.

Ад былой сядзібы Агінскіх амаль нічога не засталося, няма скульптур у капліцах, а самі яны трапілі ў аварыйны стан. Мясцовыя актывісты дарэмна папярэджвалі пра небяспеку разбурэння — чыноўнікі не рэагавалі. Толькі пасля таго, як у кастрычніку 2020 года адна з капліц абвалілася, улады звярнулі ўвагу на праблему.

Адноўленая капліца ў сядзібе Агінскіх. Фота: фота з сацсетак

Але аднаўленне пачалося толькі ў 2024 годзе за сродкі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання рэстаўратараў. Пакуль аднавілі толькі лепш захаваную капліцу. Праўда, вынік адрозніваецца не толькі ад гістарычных выяў, але і ад праекта. 

Тэлегам-канал «Спадчына» звярнуў увагу на тое, што для афіцыйнага помніка архітэктуры дэталіроўка зроблена вельмі груба і не адпавядае прынцыпам навуковай рэстаўрацыі. 

Праект аднаўлення капліцы ў Ручыцы. Фота з сацсетак

Аўтары канала асабліва крытыкуюць форму барочнага шлема, якая істотна адрозніваецца ад гістарычнай: змяніліся прапорцыі, знікла характэрная пукатасць, з’явіліся элементы, якіх ніколі не было, але зніклі тыя, што мусілі быць.

Барочны купал капліцы толькі аддалена нагадвае гістарычны, ён мае іншыя прапорцыі, адсутнічаюць вуглавыя выступы, але знізу з'явіўся 10‑сантыметровы «лабок», якога ніколі не было. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Крытыка датычыць і карнізаў: замест складаных ордарных профіляў зрабілі некалькі грубых «прыступак», якія не паўтараюць выступы вуглавых пілястраў, як гэта прынята ў барока. 

Пры гэтым захаваліся не толькі гістарычныя здымкі, але і другая, ідэнтычная капліца, на якую можна было б арыентавацца пры аднаўленні, але гэтай магчымасцю не скарысталіся.

Маючы гістарычныя фотаздымкі, праектныя чарцяжы і захаваныя фрагменты другой капліцы, будаўнікі не змаглі паўтарыць гістарычныя карнізы, зрабіўшы прымітыўныя, спрошчаныя карнізы, якіх не магло быць на помніку барока. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Падобныя праблемы ўжо ўзнікалі на іншых капліцах, якія не мелі ахоўнага статусу, аднак у выпадку з «Ганутаю» гаворка ідзе пра гісторыка-культурную каштоўнасць.

Аўтары канала адзначаюць, што хаця адноўленая капліца цяпер не разваліцца, няякасная рэстаўрацыя горшая за шчырую руіну, бо беларускай практыцы невядомыя выпадкі, калі б няўдалыя аднаўленні выпраўляліся пазней.

Каментары8

  • Жвір
    25.09.2025
    Ацыбулілі. Ды й ніводзін іншы элемент не паўтарае арыгіналь.
  • Мирон
    25.09.2025
    Спасибо за то, что хоть хоть кто-то что-то сделал, а не языком…
  • Смургонец
    25.09.2025
    У музеі-сядзібе Агінскіх у Залессі у афармленні дамінуе расейская мова. Беларуская, як і іншыя замежныя, ангельская і польская - другасныя.

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрык Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Вызваленыя каталіцкія святары Генрык Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Усе навіны →
Усе навіны

«Я была стомленая, ненафарбаваная». Беларуску не хацелі прапускаць на мяжы праз фота ў пашпарце20

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы7

Вячорка: Калі ты ноч пад абстрэламі перажывеш, тады разумееш, чаму трэба дапамагаць украінцам9

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

Карціну Густава Клімта прадалі за $236 мільёнаў. Гэта рэкорд3

«Hermes такога не чакаў». Беларускі знаходзяць у «Галантэі» аналагі сумак люксавых брэндаў за смешныя грошы37

Следства прызнала невінаватасць кіроўцы тралейбуса, які на пераходзе збіў пешахода ў Магілёве1

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па Цярнопалі1

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрык Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Вызваленыя каталіцкія святары Генрык Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць