БЕЛ Ł РУС

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry

13.10.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Эканамічны суд Мінска прызнаў банкрутам кампанію «Вікторыя Черы», якая кіравала казіно Victoria Cherry, размешчаным на праспекце Пераможцаў, 59, побач з гатэлем «Вікторыя». Калісьці яно лічылася адным з самых прэстыжных забаўляльных месцаў у горадзе.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле матэрыялаў суда, запазычанасць кампаніі склала амаль 2,3 мільёна рублёў, у той час як актывы ацанілі менш чым у 380 тысяч. Заяву аб банкруцтве падаў сам уладальнік.

Казіно адкрылася ў 2015 годзе на месцы былога казіно «Вікторыя», якое таксама не вытрымала фінансавых цяжкасцяў. Там можна было згуляць у амерыканскую рулетку, покер, блэк-джэк і гульнявыя аўтаматы. У найлепшыя часы ў Victoria Cherry было 17 гульнявых сталоў, тры рулеткі і каля 50 аўтаматаў.

Чытайце таксама:

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

«Будынак з гадзіннікам» на плошчы Якуба Коласа хочуць перарабіць у шматфункцыянальны комплекс з офісамі і казіно

Верагоднай прычынай для прыезду Дэрула ў Мінск сталі здымкі для рэкламы катэджаў

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Каментары да артыкула