Нерухомасць

«Будынак з гадзіннікам» на плошчы Якуба Коласа хочуць перарабіць у шматфункцыянальны комплекс з офісамі і казіно

У Мінску будынак былога паліграфічнага камбіната на вул. Краснай, 23, вядомы як «будынак з гадзіннікам», збіраюцца перарабіць у шматфункцыянальны цэнтр з офісамі і казіно. Як піша Onliner, з 4 жніўня да 3 верасня пройдзе грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Праект рэалізуе прадпрыемства «Прынцэс Плаза Цэнтр». Яно збіраецца рэканструяваць будынак 1950‑х гадоў, які ўваходзіць у склад гісторыка‑культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі. Ідзе гаворка аб адным з «будынкаў з гадзіннікам», якія размешчаны на плошчы Якуба Коласа. Канкрэтна — пра той, што знаходзіцца злева. Паводле даных аўтараў праекта, цяпер ён не выкарыстоўваецца.

Праектам прадугледжана арганізацыя гандлёвых памяшканняў плошчай 4,4 тыс. квадратных метраў, а таксама офісных — на 7,8 тыс. «квадратаў». Акрамя таго, тут збіраюцца размясціць банк, фітнес-клуб, кавярню на 50 пасадачных месцаў, казіно з разлікам на адначасовае знаходжанне 100 наведвальнікаў і падземную аўтапляцоўку на 445 машына-месцаў.

Паводле інфармацыі Onliner, на грамадскае абмеркаванне плануецца вынесці тры варыянты. Адзін з іх прадугледжвае ўзвядзенне цэнтра з захаваннем аблічча будынка. Па задумцы аўтараў праекта, рэканструкцыя дазволіць стварыць новыя рабочыя месцы, палепшыць знешні выгляд будынка і стварыць камфортныя плыні руху транспарту і пешаходаў.

Па другім варыянце будынак застануць у цяперашнім стане. Гэта, на думку распрацоўшчыкаў, азначае адмову ад развіцця тэрыторыі і страты архітэктурнага патэнцыялу аб’екта. У апошнім варыянце праект могуць перанесці ў іншае месца. Якое — у праекце не раскрываецца, бо рэканструкцыю плануецца выканаць менавіта на гэтым участку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць