Грамадства

Верагоднай прычынай для прыезду Дэрула ў Мінск сталі здымкі для рэкламы катэджаў

Амерыканская зорка Джэйсан Дэрула зняўся ў рэкламе катэджнага пасёлку «Міруар спа-гатэль і вілы» на базе Мінскага мора, піша Reform.

Джэйсан Дэрула. Фота: Getty Images

Праект гэтага катэджнага пасёлку рэалізуе Мустафа Эгэмен Шэнер — афіцыйны ўладальнік беларускага ТАА «Ігральны картэль». Гэта кампанія стаіць за мінскім казіно H CASINO. Магчыма, удзел у здымках і стаў асноўнай прычынай нечаканага візіту амерыканскага выканаўцы ў Беларусь.

Некалькі дзён таму ў сацсетках з'явіўся ролік з удзелам Дэрула, дзе ён выконвае адзін са сваіх трэкаў на фоне асабнякоў у сасновым бары.

Камера дрону паказвала панарамны план з вышыні, і ў тэрыторыі, забудаванай рэспектабельнымі дамамі, лёгка адгадваецца пляж №3 на Мінскім моры (Заслаўскае вадасховішча). У народзе гэтую сядзібную забудову называюць Зарэчча-3.

Скрыншот з відэа

Відэа было апублікаванае таксама ў акаўнце Дэрула і сабрала больш за 60К лайкаў.

@jasonderulo Tryna get that pretty a$$ up out the house tonight @Fantomel @Kate Linn #DameUnGrrr ♬ sunet original - Fantomel

У праекта гэтага катэджнага пасёлку — даўняя гісторыя, заўважае Reform. У 2022 годзе Мустафа Эгэмен Шэнер стаў уласнікам 70% ТАА «Міруар». Астатнія 30% належаць беларускаму бізнэсоўцу і ганароваму консулу Вануату Аляксандру Калджыеву.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана3

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларусы адпачылі на круізным лайнеры за 7300 еўра5

У Мядзелі вырасцілі гіганцкі памідор11

Памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў зробяць розным для ўсіх сем'яў11

У Гродзенскім заапарку ўпершыню нарадзілася птушаня палярных соў3

Беларуска два гады здымала кватэру ў Польшчы, а потым атрымала рахунак на восем тысяч еўра5

Новы прарэктар па бяспецы пратрымаўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ўсяго дзевяць месяцаў1

З-за ўдару дрона не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы2

Мілінкевіч пакінуў у спадчыну пасля сябе канцэпцыю, якая застаецца жыццяздольнай і актуальнай. Піша Мікола Бугай13

У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана3

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць