БЕЛ Ł РУС

Вячорка пра заяву Лукашэнкі: Пакуль ніякай канкрэтыкі вакол гэтай здзелкі няма

14.10.2025 / 16:49

Nashaniva.com

Дарадца Ціханоўскай назваў тыя крокі, які маглі б стаць часткай вялікай здзелкі.

Франак Вячорка. Фота: Офіс Ціханоўскай

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе заявіў, што гатовы заключыць вялікую здзелку з ЗША.

«Будзем чакаць іх [амерыканцаў] прапановы глабальных, вялікай здзелкі, як яны ўмеюць казаць (любяць яны гэтыя вялікія здзелкі). Мы да гэтага гатовы. Мы гатовыя з імі заключыць вялікую здзелку.

На адной чашы шаляў іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на іншай чашы шаляў — нашы пытанні і патрабаванні. Рашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовы.

Прапановы Дональда Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна. Але павінны быць улічаныя і нашы інтарэсы. І ўсё павінна быць шчыра, як калісьці мы з амерыканцамі дамовіліся», — сказаў Лукашэнка.

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў «Нашай Ніве» гэтую заяву:

«Пакуль ніякай канкрэтыкі вакол гэтай здзелкі няма. Неўзабаве мо пачуем дэталі. Мы разумеем, што Лукашэнку ціснуць санкцыі, што эканамічная сітуацыя ў іх з Пуціным напружаная. Гэта ўсё прымушае шукаць выхад з сітуацыі».

Ён дадае, што выхад для рэжыму ёсць, але наўрад ці Лукашэнка захоча ісці на гэтыя крокі.

«Першы крок — вызваліць людзей, спыніць рэпрэсіі. Гэта можа зрабіць рэжым хоць сёння. Другі крок — пачаць дыялог з грамадствам. Трэці крок — перастаць служыць расійскім інтарэсам, уцягваць краіну ў вайну і здаваць нашу незалежнасць Расіі. Гэта тыя крокі — якія маглі б стаць часткай вялікай здзелкі. Але разумею, што рэжым у Менску бачыць гэта па-іншаму — маўляў, давайце перагорнем старонку, зробім выгляд што нічога не адбылося, і я зноў прэзідэнт. Не, так ужо не будзе».

Чытайце таксама:

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Магчыма, выйдуць на свабоду палітвязні. Аднак глабальна Беларусь застанецца дыктатурай і пад расіянамі

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Каментары да артыкула