Грамадства2525

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

З заявай па выніках нарады даручылі выступіць кіраўніку КДБ. Ён выказаў упэўненасць пра магчымую «разрадку напружанасці» з Захадам.

Іван Церцель пасля нарады ў Лукашэнкі, дзе абмяркоўваліся абстаноўка ў свеце і адносіны з ЗША, выказаўся пра адносіны з краінамі Заходняй Еўропы.

«Вядома ж, адносіны з нашымі суседзямі (абмяркоўваліся). Гэта Польшча традыцыйна, гэта Прыбалтыка. Напэўна, не будзе вялікай таямніцай сказаць, што ў нас ёсць каналы зносін з нашымі партнёрамі. Гэты дыялог вядзецца. І ў тым ліку па лініі спецслужбаў.

Я б сказаў, што паразуменне паміж намі паволі наладжваецца. Мы абмяркоўваем вострыя пытанні і недзе выходзім на разуменне ўзаемных інтарэсаў», — заявіў кіраўнік КДБ.

«Наш узаемны інтарэс — гэта стабільная сітуацыя ў рэгіёне, працуючая эканоміка, занятасць людзей. Гэта спакойнае жыццё нашых грамадзян з перспектывай на будучыню, адсутнасць канфліктных сітуацый, разрадка ў цэлым той напружанасці, якая ёсць і пра якую мы ўсе практычна чуем», — сказаў Іван Церцель.

Ён лічыць, што ёсць усе шанцы на тое, каб дасягнуць прарыву ў адносінах.

«Мы маем усе шанцы на тое, каб дасягнуць прарыву ў цэлым у адносінах з ЗША. Для Заходняй Еўропы мы адкрыты для гэтага. Думаю, у бліжэйшы час мы пачуем добрыя навіны на гэтым напрамку», — сказаў ён.

«Перакананы, што ў канчатковым выніку гэта паслужыць вельмі важным крокам у вырашэнні гэтага канфлікту», — сказаў Іван Церцель.

Іван Церцель таксама падкрэсліў, што Беларусь настроена на дыялог, пошук узаемапрымальных рашэнняў з улікам нацыянальных інтарэсаў: «Мы выпрацавалі свае прапановы, сваю перагаворную пазіцыю. Па шэрагу пытанняў мы з амерыканскім бокам ужо прыйшлі да кансэнсусу. Але неабходна разумець нашым партнёрам, што ёсць нацыянальныя інтарэсы, якія мы заўсёды будзем улічваць і рэалізоўваць гэтак жа, як і амерыканцы, — практычны, рацыянальны падыход да перагаворнага працэсу, у тым ліку з улікам выключна нашых нацыянальных інтарэсаў».

Ён расказаў, што і Лукашэнка ў гэты парадак дня вельмі глыбока пагружаны, амаль кожны дзень ім займаецца. «Важна таксама, што ёсць адпаведнае разуменне і ў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які вельмі шмат робіць для ўрэгулявання на Блізкім Усходзе, пагружаны і ў парадак дня па Украіне.

Сёння Лукашэнка на нарадзе заявіў, што афіцыйны Мінск гатовы на вялікую здзелку з ЗША.

«Будзем чакаць іх [амерыканцаў] прапановы глабальныя, вялікай здзелкі, як яны ўмеюць казаць (любяць яны гэтыя вялікія здзелкі). Мы да гэтага гатовыя. Мы гатовыя з імі заключыць вялікую здзелку. На адной шалі іх пытанні, просьбы і патрабаванні, на другой шалі — нашы пытанні і патрабаванні. Рашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовыя.

Прапановы Дональда Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна. Але павінны быць улічаныя і нашы інтарэсы. І ўсё павінна быць шчыра, як калісьці мы з амерыканцамі дамовіліся», — сказаў Лукашэнка.

Каментары25

  • Ыван
    14.10.2025
    Тетрель, ты не беларус. И ты отказался от своей польской идентичности. Никогда не станешь своим ни тут ни там. мы еще увидим как тебя погонят ссаными тряпками когда ты надоешь своему хозяину.
  • Сдам кватэру ў Вільні
    14.10.2025
    Дарагая надзякавалася па замежжах, ажно апошнюю напружанасць дыктатару зняла. На сваіх людзей трэба ставіць, а не перад фандэрляйнамі плясаць!
  • .
    14.10.2025
    Пустое. Кіраўнік тэрарыстаў філасофствуе пра дыялог.
    Пачынайце з вызвалення паляка, затрыманага ў Лепелю па фальсіфікаванай справе.

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

Патрыярх Кірыл у красавіку павіншаваў вернікаў са святам, якое адзначаюць у студзені. І гэта не была агаворка4

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках33

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць