БЕЛ Ł РУС

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў

5.11.2025 / 19:33

Nashaniva.com

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацоўваюць мяса-раслінны прадукт, які павінен замяніць рыбу ў школьным харчаванні. Паводле слоў прадстаўніцы НАН Наталлі Камаровай, гэта так званы «нутрыентны аналаг» рыбы, які па складзе вітамінаў, амінакіслот і мікраэлементаў будзе цалкам адпавядаць сапраўднай рыбе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: medvestnik.by

Навукоўцы заняліся гэтай распрацоўкай пасля таго, як сталі паступаць скаргі ад школ, што дзеці часта адмаўляюцца есці рыбныя стравы з-за іх паху і смаку. Новы прадукт павінен мець усе карысныя ўласцівасці рыбы, але без яе характэрнага водару.

Праект цяпер знаходзіцца на завяршальнай стадыі — скончыць яго плануюць да канца 2025 года. У НАН разглядаюць, у якой форме гэты аналаг можа з’явіцца ў школьных сталовых: гэта могуць быць катлеты, тэфтэлі або каўбаскі.

Чытайце таксама:

«Гэта не плоў, а каша з мясам». Беларусы зноў спрачаюцца з-за школьнага харчавання

Лукашэнка абвінаваціў школьных кухараў у крадзяжы. Людзі пакрыўдзіліся

Міністр адукацыі Іванец заявіў, што дырэктар школы павінен сам здымаць пробу ў школьнай сталовай

Чыноўнікі знайшлі парушэнні ў школьных сталовых

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках

Каментары да артыкула