Грамадства3131

Лукашэнка абвінаваціў школьных кухараў у крадзяжы. Людзі пакрыўдзіліся

На нядаўняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка наракаў на працу школьных сталовых: «У кожнай школе ў нас сталовая — лічыце, забягалаўка. (…) Немагчыма гэта пракантраляваць, асабліва крадзеж». У тыктоку тэма выклікала бурнае абмеркаванне. Пад адным з ролікаў за суткі пакінулі амаль 900 каментароў.

Фота: Мінск-Навіны

Частка каментатараў пагадзілася, што крадзеж у сталовых — з’ява сістэмная і даўняя.

«Кухары крадуць усе, нават з добрымі заробкамі. Хтосьці больш, хтосьці менш, але ўсе».

«Кухары ў школе заўсёды кралі і дзяліліся з адміністрацыяй».

«Я працавала ў грамадскім харчаванні! Усе заўсёды бралі і будуць браць!»

«Жабрацкі заробак і пякельная праца»

Аднак пераважная большасць каментатараў абурылася і ўстала на абарону кухараў. Галоўным контраргументам сталі нізкія заробкі і цяжкія ўмовы працы.

«Не ведаю ніводнага кухара з кватэрай на Мальдывах, «Мэрсэдэсам» і банкаўскім рахункам у швейцарскім банку».

«Ну проста ўзарвала. Жабрацкі заробак кухара і пякельная праца. Ніводзін кухар у харомах і на крутых машынах не ездзіць».

Многія адзначылі, што прафесія кухара — няўдзячная, а аплата працы проста смешная, і прывялі канкрэтныя лічбы:

«Аклад кухара 4‑га разраду ў аддзеле адукацыі 300 беларускіх рублёў».

«У кухара ёсць заробак? Я думала, гэта слёзы, а не заробак. Цяжкая праца, але аплата смешная».

«Калі сапраўды плацяць годны заробак, то і красці не будуць. Не трэба на ўсіх таўро злодзея ставіць».

«А дзе вы бачылі добрыя заробкі ў кухара?»

«Прыносяць сваё»

Многія карыстальнікі падзяліліся асабістымі гісторыямі, якія сведчаць пра адваротнае: часам кухары прыносяць сваё, каб зрабіць ежу для дзяцей лепшай.

«Крыўдна. Наш кухар вясной прыносіць зеляніну са свайго агарода, каб дзеткам было смачна і карысна. Дадае духмяныя прыправы, якія сама купляе, каб было па-хатняму».

«Мая мама 40 гадоў адпрацавала кухарам, пенсія мізэрная — 700 руб. Кожны сезон мы дома вырошчвалі шмат зеляніны, каб яна магла прыгожа аформіць стравы».

Многія наракаюць на якасць прадуктаў:

«Кухарам у садках красці няма чаго, дзецям не хапае. Гнілую садавіну і гародніну прывозяць. На пастаўкі ніхто не глядзіць. Часам сам у краму ходзіш дакупляць, каб толькі кладаўшчыку пры праверцы хапіла».

«У школу паступаюць няякасныя прадукты, вось з чаго трэба пачынаць…»

Таксама каментатары звярнулі ўвагу на іншы бок праблемы — умовы працы:

«Мы ў садок яшчэ і алей носім свой. На дражджавыя бліны кроплю даюць. Тэхнолагі на італьянскім абсталяванні страву распрацавалі, дзе алей не патрэбны. 600 рублёў заробак, і ўсюды камеры. Самім есці нельга і з сабой прынесці нельга, бо пакоя для прыёму ежы няма. А як накрычаць, калі выйдзеш падыхаць. Крычаць, што «месца няма?». Пры гэтым спёка, выцяжкі — нічога».

Пра тое, што цяпер усюды камеры і нешта скрасці не атрымаецца, пішуць і іншыя.

«Цяпер паўсюль камеры. Не тыя часы, каб красці. Гэта цяпер мінімальна».

Радыкальныя прапановы і абагульненні

Прагучала і радыкальная прапанова, як вырашыць праблему раз і назаўжды.

«Закрыйце ўсе школьныя сталовыя, хай як ва ўсім свеце, носяць ланч і ссабойкі з дому, не будзе праблем, ніхто не памрэ ад голаду, а можа, пачнуць цаніць працу кухараў».

Асобныя каментатары выйшлі за межы абмеркавання працы кухараў і далі агульную ацэнку сітуацыі ў краіне.

«Прайшло 30 гадоў улады. І што маем — крадзеж, падзеж жывёлы, карупцыя, правал Віцебскай вобласці і г. д.»

Адзін з каментатараў лаканічна падсумаваў агульныя настроі ад выказвання Лукашэнкі:

«Ён увесь народ пакрыўдзіў….»

Каментары31

  • нет проблем
    29.10.2025
    Саш, утебя больше 120 тысяч красауцау, разных мастей и цветов, можно по десятку, в каждую, школьную столовую отправить, а если добавить 45-50 летних красауцау алкашей на пенсии и их подключить, то парадак будзет наведзён жалезны и быстра. ..
  • Саша-гулаг
    29.10.2025
    Грядут посадки школьных поваров.
  • Барадзед
    29.10.2025
    Дешёвый трюк. Сам обвинил поваров, чтобы люди их не обвиняли, а воруют повара или нет - это другой вопрос. Случаи краж из школьных столовых несомненно имеют место быть, и с этим надо что-то делать, а не забалтывать болботалкой бессовестной.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград3

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць