Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі
Беларускі грыбнік і блогер Аляксандр Гарбацэвіч паказаў у TikTok незвычайную знаходку — жоўтыя баравікі, заўважыў «Смартпрэс».
Грыбнік выказаў здагадку, што гэта можа быць новы від баравікоў. Паводле яго слоў, гэтыя грыбы падобныя на звычайныя сасновыя баравікі — маюць такую ж форму і пах, але яны выразна жоўтага колеру.
У каментарыях карыстальнікі з розных краін расказалі, што таксама сустракалі падобныя грыбы. Людзі з Украіны пісалі, што бачылі іх у Сумскай, Палтаўскай і Закарпацкай абласцях, а карыстальнікі з Расіі адзначылі, што жоўтыя баравікі трапляюцца і на Далёкім Усходзе. Некаторыя лічаць, што гэта звычайныя белыя грыбы, якія выраслі пад ігліцай і не атрымалі сонечнага святла, таму і набылі жоўтае адценне.
Паводле апісання спецыялістаў, жоўты баравік — гэта рэдкі від грыбоў з роду Boletus, блізкі да звычайнага баравіка. Ён мае ярка-жоўты капялюшык і ножку, мясістае цела і прыемны пах. Грыб ядомы, расце ў цёплых лісцевых і змешаных лясах, пераважна ў паўднёвых і цэнтральных рэгіёнах Беларусі, дзе клімат больш вільготны і мяккі.
Чытайце таксама:
Беларус пад Гомелем за паўтары гадзіны сабраў тры вялікія кошыкі баравікоў
На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?
У лясах можна знайсці грыб, падобны да баравіка. Але ці варта есці?