Эканоміка33

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?

У Мінску яшчэ можна набыць грыбы — напрыклад, на Камароўскім рынку прадаюць і сушаныя, і салёныя, і свежыя. Аднак цана на некаторыя віды грыбоў даходзіць да 450 рублёў.

Тут і далей: грыбы на Камароўскім рынку. Фота: «Точка»

Журналісты выдання «Точка» пабачылі на прылаўках Камароўскага рынку сушаныя грыбы па 450 рублёў. Адметна, што яны прайшлі праз спецыяльны кантроль і радыеактыўных рэчываў у іх выяўлена не было. Але ў лабараторыю іх здавалі яшчэ 4 снежня 2024 года. 

Прадавачка патлумачыла, што сушаныя грыбы па памеры ў 10 разоў меншыя за свежыя, таму іх і прапануюць купляць па такой цане.

Іншыя прадаўцы таксама выстаўляюць сушаныя грыбы за прыблізна такую ж цану: 350‑400 рублёў за кілаграм.

«Точка» удакладніла, што ў пачатку кастрычніка такія сушаныя белыя грыбы каштавалі 300‑350 рублёў за кілаграм, а цяпер — на 100 рублёў даражэй.

Тым часам свежыя махавікі і польскія баравікі каштуюць па 15 рублёў за кілаграм, падзялёнкі і зялёнкі — па 20. Але таксама ёсць зялёнкі па 5 рублёў за літр.

Белыя грыбы каштуюць 70—120 рублёў за кілаграм. Звычайныя шампіньёны прадаюцца за 9, 5‑12 рублёў.

Салёныя апенькі і чорныя грузды каштуюць па 60 рублёў, масляты — па 70, грузды і рыжыкі — па 100, баравікі — па 120.

Каментары3

  • полезай в кузов
    24.10.2025
    Зарплата работяги в районном городе РБ - 3 кг сушеных грибов. Тут даже 90-е нервно курят в сторонке.
  • циник
    24.10.2025
    У канцлагеры даражэй чым у Эуропе
  • ?
    24.10.2025
    Сушенные грибы не червивые что такая дикая цена?

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць