БЕЛ Ł РУС

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз

6.11.2025 / 17:30

Nashaniva.com

З канца кастрычніка 2025 года ў Гродне перастаў праходзіць квіз «Vsпомніць VSе». На гэтыя гульні прыходзілі па 50 камандаў, а слоты на рэгістрацыю разляталіся за хвіліну. Па словах арганізатараў, квіз часова прыпынілі праз данос, піша Hrodna.life.

Фота: інстаграм-старонка квіза

«На нас напісалі данос пра тое, што мы на квіз не прапусцілі чалавека з дзяржаўным сцягам і што на нашых гульнях вядучы ў мікрафон дрэнна выказваецца пра краіну, улады і гэтак далей, і да таго падобнае. Вядома, усе вы ведаеце, ніколі такіх выпадкаў не было. І пайшло-паехала. Вельмі непрыстойны прыём… Але мы вернемся. Абавязкова», — напісалі арганізатары ў профілі Instagram.

Квіз з'явіўся ў Гродне ў 2019 годзе. З часам ён вырас да 50+ камандаў і пачаў праходзіць у адной з самых вялікіх залаў горада — у моладзевым цэнтры «Гродна». Потым гульні пад назвай «Vsпомніць VSе» сталі праходзіць і ў іншых гарадах.

Акрамя таго, арганізатары праводзяць квізы і на карпаратывах. Пытанні для гульняў складаюць самі.

Чытайце таксама:

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»

Каментары да артыкула