БЕЛ Ł РУС

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах

7.11.2025 / 0:13

Nashaniva.com

У пачатку верасня відэа з гіганцкай фігурай зубра, якую перавозілі па трасе М1, за суткі набрала ў тыктоку больш за 160 тысяч праглядаў. Карыстальнікі абмяркоўвалі, куды менавіта вязуць незвычайную скульптуру і хто стварыў такую работу. Цяпер гэта таямніца раскрылася. 

На тэрыторыі ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» прайшло ўрачыстае адкрыццё малой архітэктурнай формы «Асілак», паведамілі ў мясцовым пабліку ў інстаграме.

Маштабны арт-аб’ект стварыў скульптар і мастак Уладзімір Канонік. Работа мае сімвалізаваць зладжаную і эфектыўную працу прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны Беларусі.

Зубра, як паведамляецца, абралі таму, што менавіта ён увасабленне сілы, магутнасці і нацыянальнага характару Беларусі. Ён адлюстроўвае стойкасць і здольнасць беларускага народа пастаяць за сябе, а назва «Асілак» падкрэслівае магутнасць і надзейнасць айчыннага машынабудавання.

Гэты арт-аб’ект цалкам выраблены з дэталяў і кампанентаў, якія выпускае сам аўтаагрэгатны завод.

Чытайце таксама:

Па трасе М1 везлі гіганцкага зубра. TikTok гадае, куды ён накіроўваецца

У Брэсце паставілі скультуру дэсантніка з аўтаматам — у гонар арханёла Міхаіла

Названыя імёны сямі пісьменнікаў, чые скульптуры паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ

У Белаазёрску адкрылі помнік беларускай крэветцы

Каментары да артыкула