БЕЛ Ł РУС

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве

10.11.2025 / 16:41

Nashaniva.com

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве айцец Раман Шульц паказаў праект будучага комплексу манахаў дамініканаў у гэтым горадзе, піша Katolik.life.

Так мае выглядаць будучы касцёл

Парафія, якой апякуюцца дамінікане, існуе ўжо шмат гадоў і туліцца ў простым доме.

Дом, у якім парафія адпраўляе набажэнствы цяпер

Цяпер распрацаваны праект будучага будынка, дзе пад адным дахам размесцяцца капліца, кляштар, памяшканні для душпастырскай дзейнасці і пакоі для гасцей. Для рэалізацыі праекта прыйдзецца знайсці спонсараў — дамінікане просяць пра адпаведную малітву.

Як даведаліся вернікі, новы будынак плануюць размясціць на тым жа ўчастку, дзе дамінікане знаходзяцца цяпер — па Мінскай шашы, 8б, у мікрараёне Казіміраўка. Стары будынак хочуць знесці і пачаць будаўніцтва новага.

Але ўсё не так хутка — мяркуецца, што будаўніцтва змогуць пачаць прыкладна праз два гады.

Чытайце таксама:

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая

Каментары да артыкула