Культура77

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы

У вёсцы Аколіца пры новай царкве хочуць паставіць вялікі паклонны крыж з «Нявестай Ненявестнай», які будзе бачны з МКАД-2 і ззяць уначы. А пад ім — музей крыжоў пад адкрытым небам.

Царква ў Акаліцы каля Раўбіч. Фота autotravel.ru

Пакуль каталіцкая грамада дамагаецца вяртання неагатычнага касцёла ў вёсцы Аколіца, дзе цяпер размяшчаецца філіял Мастацкага музея, праваслаўная пабудавала перад касцёлам царкву і плануе паставіць вялікі паклонны крыж, які будзе бачны з МКАД-2 і ззяць уначы. 

Праект паклоннага крыжа побач з царквой абраза Маці Божай «Млекакарміцелька» быў прадстаўлены на XXII Рэспубліканскім конкурсе на найлепшы архітэктурны праект і пабудову. 

Паклонны крыж і музей крыжоў пад адкрытым небам каля царквы ў Аколіцы. З праекта, пададзенага на конкурс

Паводле яго, на крутым маляўнічым схіле за царквой паставяць вялікі металічны крыж «Нявеста Ненявестная», які будзе добра бачны з МКАД-2, якая праходзіць праз вёску. 

Паклонны крыж з абразом «Нявеста Ненявестная». З праекта, пададзенага на конкурс
Паклонны крыж з абразом «Нявеста Ненявестная». З праекта, пададзенага на конкурс

Рукавы крыжа, чыя вышыня будзе дасягаць 9 метраў, будуць выкананы з сеткавых абалонак са стальных стрыжняў. Яны будуць пашырацца да канцоў, а ў сяродкрыжжы будзе ўстаўлены вітражны абраз «Нявеста Ненявестная» ў пазалочаным абрамленні. Унутры абалонкі будзе яшчэ адзін, шасціканцовы праваслаўны крыж, які будзе ззяць ноччу.

Паклонны крыж будзе ззяць уначы. З праекта, пададзенага на конкурс
Паклонны крыж будзе ззяць уначы. З праекта, пададзенага на конкурс

Тэрыторыя вакол будзе ўпарадкаваная і забрукаваная гранітам.

Ад падножжа крыжа ўніз, у бок дарогі, плануюць паставіць сходы, на пляцоўках якой размясціць музей пад адкрытым небам — крыжы розных формаў і тыпаў. 

Сярод крыжоў можна заўважыць і цюркскую каменную бабу з вусам. З праекта, пададзенага на конкурс

Цюркская (6—8 стст.) і кіпчакская (11 ст.) каменныя бабы. Фота: Вялікая расійская энцыклапедыя

Адкуль іх збіраюцца ўзяць, не паведамляецца, аднак на візуалізацыях можна заўважыць і цюркскую каменную бабу VI—VIII стагоддзяў з выявай вусатага ваяра з чараю ў руцэ, якая ніяк не звязаная з хрысціянствам — такіх баб ставілі ў Цюркскім каганаце.

Магчыма, гэта проста гумарыстычная «пасхалка», пакінутая архітэктарамі для ўважлівых гледачоў. 

Сама мясцовасць — аколіца Халяўшчына, якая за савецкім часам стала проста Аколіцай — мае складаную канфесійную гісторыю. Першапачаткова тут стаяў уніяцкі, а пазней каталіцкі Халяўшчынскі касцёл, звязаны з цудатворным абразом Маці Божай Карміцелькі (Lactasti Sacro Ubere). Пасля здушэння паўстання 1863 года новаўзведзены мураваны касцёл у псеўдагатычным стылі перарабілі ў праваслаўную царкву. 

Мураваны касцёл Святога Мацвея, які большую частку сваёй гісторыі быў Крыжагорскай царквой

Пасля сама мясцовасць атрымала штучную назву Крыжагорск, а Халяўшчынская царква стала Крыжагорскай, каб сцерці напамін пра каталіцкі шляхецкі род Халеваў.

Храм быў ледзь не знішчаны пры будаўніцтве спарткомплексу «Раўбічы», але ў выніку ў ім размясцілі Музей беларускага народнага мастацтва, філіял Нацыянальнага мастацкага музея, які знаходзіцца тут і дагэтуль.

Нешматлікая каталіцкая грамада безвынікова дамагаецца вяртання будынка касцёла Святога Мацвея вернікам. Хоць мураваны храм большую частку свайго існавання, воляй расійскіх уладаў, быў праваслаўным, мясцовы прыход на яго больш, здаецца, не прэтэндуе.

Царква абраза Маці Божай «Млекакарміцелька». Фота: sobory.ru

У 2017—2022 гадах на ўзгорку, пры дарозе, што вядзе да гістарычнага храма была пабудаваная новая мураваная праваслаўная царква абраза Маці Божай «Млекакарміцелька», выкананая ў незвычайным стылі, дзе спалучаюцца формы пскоўскай школы дойлідства і сучасны дызайн. У ліпені 2025 года яе асвяціў мітрапаліт Веніямін.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Лазар
    07.11.2025
    А вось нельга замест гэтай крыжовай светаінсталяцыі ўсталяваць беларускі Крыж сьвятой Ефрасіньні? Роўна як і ўсталяваць яго на ўездах ва ўсе беларускія гарады ад райцентра і вышэй? А ну так, зразумела- гэта ж будзе "эскалацыя, вы же фсё понімаете".
  • дзівак
    07.11.2025
    Лазар, калі каля ўсіх, то і лацінскія крыжы каля ўсіх.
  • Лазар
    07.11.2025
    дзівак, Крыж Ефрасіньні Полацкай і ёсьць беларускі Крыж для ўсіх. (для ўсіх беларусаў).

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард12

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць