Грамадства1010

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая

У некалькіх беларускіх храмах з’явіліся прылады па «швейцарскай тэхналогіі», якія быццам бы дазваляюць вырашыць праблемы старых муроў нават без падключэння да электрасеткі. Іх шырока выкарыстоўваюць у Італіі, а для «выратавання» Сафійскага сабора ў Кіеве на іх патрацілі каля $100 тысяч. Аднак беларускія навукоўцы засумняваліся ў тым, што гэтая тэхналогія ўвогуле працуе.

Спецыяліст BioDry у белым халаце расказвае ў роліках, як прылада яго кампаніі назаўсёды вырашыць праблемы з вільгаццю. Скрыншоты з ролікаў

Прыбор ад кампаніі BioDry, які нагадвае невялікую скрыначку, абяцае асушыць старыя муры, вырашыўшы праблему капілярнага ўздыму вільгаці з дапамогай электрамагнітнага поля.

Паводле інфармацыі, размешчанай у сацсетках і ў TikTok-акаўнце BioDryBY, такія прылады ўжо ўстаноўленыя людзьмі ў белых халатах унутры архікафедральнага сабора ў Мінску, у касцёле Святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку, у царкве ў Вольне і лютэранскай кірсе ў Гродне — ўсе яны з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

@biodryby ПЕРВАЯ УСТАНОВКА BIODRY В ПРАВОСЛАВНОМ ХРАМЕ В БЕЛАРУСИ Храм Святой Живоначальной Троицы в агрогородке Вольно — не просто здание. Это духовное место с историей и смыслом. Но влага разрушает его изнутри: штукатурка постоянно отслаивается, кирпич буквально крошится, а уровень влажности в стенах местами достигает 2,4 метра! Под угрозой оказалось всё: иконы, стены, имущество храма... Отец Николай, настоятель храма, принял важное и мудрое решение — остановить влагу, пока не стало слишком поздно. Мы приехали, чтобы взять первичные замеры и установить устройство Biodry — инновационную технологию, которая помогает осушать стены без химии и без вмешательства в конструкцию здания, сохраняя его в первозданном виде. С этого момента храм начнёт постепенно высыхать, и мы вернемся сюда с нашей мобильной лабораторией через полгода, чтобы зафиксировать результаты. Смотрите процесс установки в следующем видео! #biodry #biodryустановкаправославныйхрам #влагавстенах #реставрацияхрама #православныйхрамосушение #осушениезданий #влажностькапиллярногоподъема #спасениенаследия #безразрушений #вольно #историческиездания #архитектурабеларуси #сохранениенаследия ♬ оригинальный звук - Dry Wall

Тэхналогія BioDry вядомая і ў іншых краінах. У сацсетках кампаніі шмат відэа са старадаўніх італьянскіх храмаў, дзе быццам тэхналогія эфектыўна працуе.

У 2020 годзе прылады BioDry устанавілі ў кіеўскім Сафійскім саборы і прылеглых манастырскіх будынках. Кошт праекта склаў прыкладна $100 тысяч.

Спецыяліст BioDry з пастарам лютэранскай кірхі ў Гродне. Скрыншоты з ролікаў

Аднак актывістаў занепакоіла тое, што прылада не падключаецца да электрасеткі і, па інфармацыі вытворцаў, не патрабуе абслугоўвання — фактычна павінна працаваць вечна. Яны западозрылі, што рэальнае вырашэнне праблемы помнікаў падмяняецца выкарыстаннем «магічнай тэхналогіі».

У Акадэмію навук быў накіраваны запыт, каб высветліць, ці можа такая тэхналогія існаваць у прынцыпе.

Заключэнне Інстытута энергетыкі НАН Беларусі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

У адказе, падрыхтаваным кандыдатам фізіка-матэматычных навук Міхаілам Малько з Інстытута энергетыкі НАН Беларусі, звяртаецца ўвага, што кампанія прапануе ўсталёўваць адну прыладу на ўвесь будынак, хоць нават у тэорыі электрамагнітныя хвалі распаўсюджваюцца па-рознаму ў сценах, размешчаных пад рознымі вугламі.

Акрамя таго, у дакуменце падкрэсліваецца, што «не існуе такіх электрамагнітных хваль, якія кіруюць капілярным рухам вільгаці ў сценах».

Спецыяліст канстатуе, што «абяцанні фірмы BioDry аб тым, што прапанаваная прылада дапамагае вырашыць праблему асушэння сцен будынка, не адпавядаюць рэчаіснасці».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • .
    25.10.2025
    Гэта тая самая акадэмія навук якая не можа вырашыць праблему забруджавання кароў?
  • Мінак
    25.10.2025
    А вы верыце, што электрамагнітнае поле можна згенераваць без падключэння да разеткі? У галіне абасраных кароў АН не мае спецыялістаў. Добрыя гаспадары з такой "праблемай" не сутыкаюцца. Яна ўзнікае толькі ў радзяўбаеў.
  • Арц
    25.10.2025
    Дзіўна што ўсе нашыя кантралюючыя органы не заўважаюць гэтых махляроў.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць