БЕЛ Ł РУС

Украіна і Расія зноў абмяняліся целамі загінулых

20.11.2025 / 19:12

Nashaniva.com

20 лістапада праз памежны пераход Новая Гута ў Гомельскім раёне адбыўся абмен целамі загінулых вайскоўцаў паміж Украінай і Расіяй.

Фота ілюстрацыйнае

Украіне вярнулі тысячу целаў яе абаронцаў, якія знаходзіліся на акупаваных тэрыторыях, а Расіі перадалі толькі 30 целаў.

Такія дыспрапарцыйныя суадносіны тлумачацца тым, што расійская армія, наступаючы, займае поле бою — разам з целамі.

У апошні тыдзень Масква і Кіеў актывізавалі кантакты ў гэтай галіне. Раней кожны з бакоў заяўляў, што гуманітарныя абмены «на паўзе».

Папярэдні абмен загінулымі адбыўся месяц таму, 23 кастрычніка. Тады ў Расію вярнулі 31 цела, а Кіеву перадалі 1000 целаў вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу

Стала вядома, што адбываецца з расійскімі палоннымі адразу пасля абмену

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў

Украіна і Расія абмяняліся палоннымі

Каментары да артыкула