Трамп упэўнены, што Украіна хутка страціць Данбас. Але іншым трывожыцца няма чаго
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 21 лістапада даў інтэрв'ю радыёстанцыі Fox News, дзе зрабіў некалькі заяваў, датычных мірнай прапановы ЗША з 28 пунктаў, пра поўны змест якой стала вядома ўчора.
Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon
Прэзідэнт ЗША заявіў, што Украіна, на яго думку, хутка страціць тэрыторыю Данбаса. «Яны страцяць яе ў найбліжэйшы час, так», — сказаў ён, падтрымаўшы тэзіс вядоўцы аб непазбежнасці тэрытарыяльных саступак з боку Украіны.
У той жа час ён лічыць, што, напрыклад, краінам Балтыі не варта турбавацца, бо расіяне, на яго думку, «не шукаюць новых войнаў», а «ўкраінскі канфлікт будзе вырашаны».
Каментуючы 28 пунктаў плану, пра якія раней пісалі СМІ, Трамп адзначыў, што ЗША «цікавіць толькі адно — каб забойствы спыніліся».
На думку Трампа, наступны чацвер, 27 лістапада, — гэта прыдатны тэрмін для Кіева, каб прыняць падтрыманую ЗША мірную прапанову.
«У мяне было шмат тэрмінаў, але калі ўсё ідзе добра, тэрміны звычайна падаўжаюцца. Але чацвер — гэта тое, што мы лічым прыдатным часам», — сказаў Трамп.
Ён падкрэсліў таксама, што пакуль не мае намеру адмяняць санкцыі супраць расійскай нафты. Больш таго — прэзідэнт ЗША паведаміў пра планы ўвесці ў найбліжэйшы час новыя, «вельмі магутныя» абмежаванні супраць Масквы.
Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіну ЗША 23 кастрычніка занесла расійскія кампаніі «Лукойл» і «Раснафта» ў санкцыйны спіс і выдала ліцэнзію на згортванне дзейнасці тэрмінам да 21 лістапада.
Чытайце таксама:
Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць
Стала вядома, якія гарантыі збіраюцца даць ЗША Украіне ў выпадку прыняцця мірнага плану
У мірным плане ЗША заўважылі падазроныя русізмы ў тэксце
Лідары ЕС і Зяленскі назвалі адпраўны пункт для перамоў аб міры