Свет5252

Стала вядома, якія гарантыі збіраюцца даць ЗША Украіне ў выпадку прыняцця мірнага плану

«Мірны план» адміністрацыі Дональда Трампа, які перадалі Украіне, суправаджаецца дакументам з гарантыямі бяспекі для Украіны, якія параўноўваюць з тымі, што маюць краіны НАТА паводле арт. 5 Паўночнаатлантычнай дамовы. Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта паведамляе Axios са спасылкай на праект дакумента, што атрымала рэдакцыя.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Гаворка ідзе пра асобны дакумент, які суправаджае «мірны план» з 28 пунктаў, які амерыканскі бок перадаў Украіне 20 лістапада і які прадугледжвае, сярод іншага, саступку тэрыторый і адмову ад сяброўства ў НАТА.

У дакуменце — апісанні гарантый гаворыцца, што ў выпадку будучай «значнай, наўмыснай і ўстойлівай узброенай агрэсіі» Расіі супраць Украіны яе будуць разглядаць як пагрозлівую для міру і бяспецы трансатлантычнай супольнасці і ЗША, таму саюзнікі павінны адрэагаваць адпаведна, уключаючы выкарыстанне вайсковай сілы.

Згодна з публікацыяй, прапанова выглядае наступным чынам:

1. Гэтая рамка вызначае ўмовы для спынення агню паміж Украінай і РФ і дае гарантыі бяспекі, мадэллю для якіх з'яўляюцца прынцыпы арт. 5 Паўночнаатлантычнай дамовы, адаптаваныя да абставін гэтага канфлікту і інтарэсаў ЗША і еўрапейскіх партнёраў.

Злучаныя Штаты пацвярджаюць, што значная, наўмысная і ўстойлівая (sustained) узброеная атака з боку РФ праз узгодненую «лінію перамір'я» ўглыб украінскай тэрыторыі будзе лічыцца нападам, які пагражае міру і бяспецы трансатлантычнай супольнасці.

У выпадку такога здарэння прэзідэнт ЗША павінен, выконваючы свае канстытуцыйныя паўнамоцтвы і пасля неадкладных кансультацый з Украінай, НАТА і еўрапейскімі партнёрамі, вызначыць меры, неабходныя для аднаўлення бяспекі. Гэтыя меры могуць уключаць дапамогу ў выглядзе падтрымкі ўзброенымі сіламі, разведданымі і лагістычнай падтрымкі, эканамічныя і дыпламатычныя меры, а таксама іншыя крокі, якія палічаць адпаведнымі.

Ацэньваць кожнае заяўленае парушэнне будзе сумесны ацэначны механізм з удзелам НАТА і Украіны. Члены НАТА, уключаючы Францыю, Злучанае Каралеўства, Германію, Польшчу і Фінляндыю, пацвярджаюць, што бяспека Украіны з'яўляецца складнікам стабільнасці ў Еўропе, і абавязваюцца дзейнічаць узгоднена з ЗША ў адказ на любое ўстаноўленае парушэнне, забяспечваючы аб'яднаную і надзейную пазіцыю стрымлівання.

2. Гэтая рамка набывае моц з моманту падпісання і будзе заставацца дзейнай на працягу 10 гадоў, з аднаўленнем па ўзаемнай згодзе. За яе выкананнем будзе назіраць Сумесная маніторынгавая камісія, якую ўзначальваюць еўрапейскія партнёры пры ўдзеле ЗША.

Ніжэй прыводзяцца радкі подпісаў для Украіны, РФ, ЗША, ЕС і НАТА.

Чыноўнік з Белага дома сказаў, што Расію праінфармавалі пра гэты праект, але пакуль незразумела, ці чакаецца, што яго павінен падпісаць асабіста кіраўнік Крамля.

Суразмоўца кажа, што прапанову плануюць абмяркоўваць з еўрапейскімі дзяржавамі і яе змест можа мяняцца. Паводле яго слоў, у адміністрацыі Трампа лічаць прапанаваны праект гарантый вельмі выйгрышнай прапановай для Украіны і для яе доўгатэрміновай бяспекі.

Спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф нібыта абмяркоўваў гэты дакумент з сакратаром РНБА Украіны Рустэмам Умеравым у гэтыя выхадныя, а ў чацвер дакумент перадалі ў пісьмовым выглядзе прэзідэнту Зяленскаму.

Axios інтэрпрэтавалі прачытаны тэкст як прамое абавязацельства ЗША ўмяшацца для абароны Украіны ў выпадку новага нападу РФ, што можа не спадабацца Трампавым прыхільнікам, якія прытрымліваюцца ідэі «Амерыка перш за ўсё». The Wall Street Journal у сваёй публікацыі згадвалі, што «гарантыі» не прадугледжваюць прамых абавязацельстваў ЗША па ваеннай дапамозе Украіне.

Каментары52

  • Адоль
    21.11.2025
    Вельмі неакрэсленыя абавязацельствы, ад якіх не цяжка ўхіліцца. Практычна той самы Будапешцкі мемарандум, што з улікам рэпутацыі ЗША, якія заўжды гатовыя кінуць сваіх саюзнікаў ( Паўднёвая Карэя, Паўднёвы В'етнам, Аўганістан) робіць гэты дакумент не вартым навт патрачанай на яго раздрукоўку паперы.
  • Ну теперь понятно
    21.11.2025
    Зеленский это не подпишет никогда, ему не дадут Макроны, Мерцы и прочие. Никакую "дапамогу ў выглядзе падтрымкі ўзброенымі сіламі" они оказывать не намерены. Ни при каких обстоятельствах.
  • .
    21.11.2025
    Глядзім на галоўнае: якія гарантыі бяспекі.

    "Прэзідэнт ЗША павінен ... вызначыць меры, неабходныя для аднаўлення бяспекі.
    Гэтыя меры могуць уключаць дапамогу ў выглядзе падтрымкі ўзброенымі сіламі, разведданымі і лагістычнай падтрымкі, эканамічныя і дыпламатычныя меры, а таксама іншыя крокі, якія палічаць адпаведнымі."

    А могуць і не ўключаць.
    А ў якой меры ўключаць, не сказана. Карацей, нешта зробіць.

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі63

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Кіберпартызаны» ўзламалі «Хімвалакно» — яно пастаўляе прадукцыю для абшыўкі касак і бронекамізэлек для расійскай арміі8

З'явілася відэа палёту беспілотніка над Гомелем. Ён праляцеў праз цэнтр горада ў бок Украіны16

Не плацілі камуналкі і страцілі кватэры. Цяпер гэтае жыллё можна купіць па цане, ніжэйшай за рынкавую7

Жыхарка Віцебска паспрабавала вырашыць праблему народным метадам і праглынула відэлец3

Расійскі муж для ўнучкі Лукашэнкі. Дачка Дзмітрыя Лукашэнкі і Ганны Сялук выйшла замуж70

Беларуска прадала свой тэлефон на польскім сайце, а атрымаць грошы не можа, бо скончыўся яе ДНЖ5

Жыхар Мазырскага раёна атрымаў 10 гадоў за разбэшчванне школьніц3

Звольнены дырэктар «Мінсктранса»7

Гамяльчан напалохалі расійскія «Шахеды»: кружылі так нізка, што «палкамі можна было збіваць»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі63

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць