БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыляцеў у Аман

28.11.2025 / 19:26

Nashaniva.com

Пасля візіту ў сталіцу Кыргызстана Бішкек на саміт АДКБ, а пасля ў М'янму Лукашэнка прыляцеў у Султанат Аман на Аравійскім паўвостраве. 

Візіт Лукашэнкі ў гэту краіну прадстаўлены як «працоўны». 

У аэрапорце Маската, сталіцы Амана, яго сустракаў прэзідэнт Аманскага інвестыцыйнага агенцтва Абдулсалам Аль Муршыдзі.

Падчас візіту запланаваныя перамовы Лукашэнкі з султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам.

Султан Амана, дарэчы, наведваў Мінск зусім нядаўна, 6 кастрычніка 2025 года. Тады паведамілі, што Беларусь і Аман маюць намер рэалізаваць буйны сельскагаспадарчы праект у Віцебскай вобласці. Акрамя таго, бакі дамовіліся пра будаўніцтва ў Беларусі новага цэлюлозна-кардоннага камбіната з аманскімі інвестыцыямі прыкладна на 1,4 мільярда даляраў.

Чытайце таксама:

У Найп’іда з’явілася вуліца Мінская. Адкрывалі з вялікай помпай

Лукашэнка сустрэўся з в.а. прэзідэнта М'янмы

У М’янме перад прыездам Лукашэнкі вызвалілі больш за 3 тысячы палітвязняў

У Гвінеі-Бісау скінулі прэзідэнта, які паўгода таму прыязджаў да Лукашэнкі

Аман выдзеліць для Беларусі турыстычны кластар

Беларусь і Аман падпісалі пагадненне аб адмене віз

Каментары да артыкула