Грамадства66

Аман выдзеліць для Беларусі турыстычны кластар

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Аман выдзяляе Беларусі зямельны ўчастак для стварэння турыстычнага кластара. Пра гэта ён расказаў падчас абмеркавання кадравых прызначэнняў.

На ўзбярэжжы Амана. Фота: Wikimedia Commons

Як сцвярджае Лукашэнка, у Амане Беларусь зможа стварыць уласны буйны турыстычны цэнтр.

«Зямлю нам выдзяляюць, каб мы там стварылі свой велізарны турыстычны кластар. Каб людзі маглі лётаць не толькі ў Турцыю і Эміраты. Гэта ж літаральна гадзіну [больш, чым у ААЭ] — і ты там, у акіяне. Адкрыты акіян. Вось, калі ласка, прыходзьце, працуйце, дзверы адчыненыя. Але трэба ісці, трэба ісці!», — захапляўся палітык.

Ён падкрэсліў, што Аман гатовы да шырокага супрацоўніцтва: беларускім кампаніям прапануюць магчымасці ў партах і на заводах, у тым ліку для вытворчасці і экспарту калійных угнаенняў.

Акрамя таго, аманскі бок плануе ўдзельнічаць у буйных праектах і на тэрыторыі Беларусі. Адзін з іх — будаўніцтва цэлюлозна-кардоннага камбіната. Мемарандум аб гэтым быў падпісаны 6 кастрычніка пасля перамоў у Мінску паміж Лукашэнкам і султанам Амана. 

Каментары6

  • ???Люди????
    13.10.2025
    "... чтобы люди могли летать..." - это он про кого?
  • Жвір
    13.10.2025
    Будаваць у пустыні... з усімі камунікацыямі, сэрвісамі, у тым ліку й марскімі... Такія аб'екты нават міл'ярдэры-алігархі не ўзяліся будаваць, для Беларусі гэта ляжа вялікім цяжарам на эканоміку, ніякі калій не пакрые. І гэта ж укладаньні ў чужую дзяржаву... Няўжо няма куды грошы прымяніць, няўжо ў дзяржавы ўсё ёсьць, і не хапае толькі кластара таго ?
    А што наўзамен, цэлюлозна-кардонны камбінат, слынны аб'ект забруджвання навакольля, які да таго ж патрабуе драўніну(лясы)... Рабіце высновы.
  • who
    13.10.2025
    Жвір , і розніцы па сутнасці няма - ці то Егіпет, ці т ААЭ ці то гэты Аман

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць