БЕЛ Ł РУС

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі

3.12.2025 / 9:27

Nashaniva.com

Маскоўская кватэра Ларысы Долінай за 112 мільёнаў с рублёў (каля 1,5 млн даляраў) размешчаная ў Ксенінскім завулку, у элітным раёне Хамоўнікі. У кватэры пяць пакояў, плошча яе складае 236 м².

Дзевяціпавярховы маналітны дом, пабудаваны ў 1997 годзе, лічыцца элітным, мае закрытую тэрыторыю, падземны гараж, а ля ўваходаў устаноўлены статуі львоў.

У самой кватэры пяць пакояў, усе памяшканні вялікія.

Інтэр'ер — аксамітныя шторы, канапа з махрамі, накладныя столі, шкляныя дзверы з вітражамі.

Прасторная кухня ў аліўкава-ізумрудных адценнях аб'яднаная з гасцёўняй. Агульны метраж іх складае каля 50 квадратных метраў, падлога выкладзеная натуральным паркетам.

Гаспадарскі ванны пакой аформлены ў цёмна-сініх колерах.

Таксама ў кватэры ёсць дзве спальні, вялікая гардэробная з вокнамі і авальны хол з калонамі.

Гэта кватэра змяніла сітуацыю на другасным рынку нерухомасці ў Расіі і спарадзіла так званы «эфект Долінай». Цяпер многія баяцца заключаць здзелкі, асабліва калі нерухомасць прадае пажылы чалавек.

На спявачку абрынулася хваля хэйту, але сама поп-зорка ўпэўненая, што шквал абурэння — акцыя яе ворагаў, якія вырашылі скарыстацца сітуацыяй.

Доліна, са слоў крыніц, падкрэслівае, што яе права ўласнасці было пацверджана ў судовым парадку, таму ўсе абвінавачванні не маюць падставаў.

Спявачка атрымала не толькі сваю кватэру назад, але і 3 мільёны расійскіх рублёў (каля 40 тысяч даляраў) зверху — ёй аддалі рыэлтарскую камісію, якую яна аплаціла з атрыманых ад пакупніцы грошай, сцвярджае тэлеграм-канал «Ньюсач/Двач».

Чытайце таксама:

У Расіі з-за «эфекту Долінай» 3000 сем'яў засталіся без жылля. Ці варта баяцца беларусам?

Спявачка Ларыса Доліна расказала, што нават пазычала грошы, каб аддаць іх махлярам. Усяго з яе выцягнулі каля 4 мільёнаў даляраў

Гераіня таблоідаў апошняга часу Ларыса Доліна знялася ў навагоднім шоу на БТ

«Мы пад уплывам яе прадавалі». «Бела-Кола» ўварвалася ў скандал з кватэрай Долінай

«Дасканалыя і спланаваныя ашуканскія дзеянні». Ларыса Доліна расказала, як стала ахвярай махляроў

Каментары да артыкула