БЕЛ Ł РУС

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры

19.12.2025 / 17:21

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны ўпершыню правяла спецаперацыю ў нейтральных водах Міжземнага мора і атакавала расійскі танкер QENDIL, які, паводле ўкраінскага боку, належыць да так званага ценявога флоту Расіі. Пра гэта паведамілі крыніцы Украінскай службы Бі-бі-сі ў СБУ.

Фота: крыніца ў СБУ

Падчас «прамой лініі» з Уладзімірам Пуціным вядучы паведаміў яму, што ў Міжземным моры быў атакаваны «наш танкер». У адказ Пуцін заявіў, што не лічыць страты істотнымі: на яго думку, гэта не парушыць пастаўкі, а толькі створыць дадатковыя рызыкі, Расія ж на атакі абавязкова адкажа.

Як паведамляюць у СБУ, аперацыя была шматэтапнай і праводзілася падраздзяленнем «Альфа» з выкарыстаннем паветраных беспілотнікаў. Танкер быў падбіты на адлегласці больш як дзве тысячы кіламетраў ад тэрыторыі Украіны.

Паводле звестак крыніц, у момант атакі судна не перавозіла груз і было пустым, таму небяспекі для экалогіі рэгіёна не ўзнікла. У СБУ адзначаюць, што Расія выкарыстоўвала гэты танкер для абыходу санкцый і атрымання сродкаў, якія ішлі на вядзенне вайны супраць Украіны, таму судна лічылася законнай вайсковай цэллю.

Крыніцы таксама сцвярджаюць, што ў выніку ўдару QENDIL атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні і больш не можа выкарыстоўвацца па прызначэнні.

Фота: крыніца ў СБУ

Раней украінскія спецслужбы ўжо наносілі ўдары па танкерах Расіі ў Чорным моры.

Чытайце таксама:

У ЗША ўхваляюць удары па «ценявым флоце» Расіі

Украинские морские дроны подбили в Черном море очередной танкер российского «теневого флота» ВИДЕО

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі

У Чорным моры гараць ужо два танкеры з расійскага ценявога флоту

Каментары да артыкула