Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына
Падчас прэс-канферэнцыі пасля аперацыі ЗША па захопе былога прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура Дональда Трампа спыталі, ці кантактаваў ён з нобелеўскай лаўрэаткай і апазіцыйным палітыкам з Венесуэлы Марыяй Карына Мачада.
Марыя Карына Мачада падчас пратэснага мітынгу ў Каракасе, студзень 2025 года. Фота: Ariana Cubillos / AP
Ён сказаў, што Мачада было б «вельмі цяжка» быць лідарам Венесуэлы. Хоць яна вельмі «мілая жанчына», па яго словах, «у яе няма падтрымкі або павагі ўнутры краіны».
Трамп сказаў таксама, што віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы Дэлсі Радрыгес правяла тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША і Каракас гатовы да супрацоўніцтва з Вашынгтонам.
Мачада раней звярнулася да венесуэльцаў, каб былі гатовыя выконваць указанні ад апазіцыі. «Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле», — напісала яна.