Свет1515

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле

Нобелеўская лаўрэатка і апазіцыйны палітык Венесуэлы Марыя Карына Мачада звярнулася да венесуэльцаў. Свой зварот яна апублікавала ў сацсетках.

Марыя Карына Мачада. Фота: Jesus Vargas/Getty Images

«Мы змагаліся гадамі, мы аддалі ўсё, і гэта таго варта было. Тое, што павінна было здарыцца, адбываецца».

«Гэта час грамадзян», — кажа Мачада. Яна дадае, што Эдмунда Гансалеса Уруція, які ўдзельнічаў у выбарах 2024 года ад апазіцыі, павінен неадкладна прыняць свой канстытуцыйны мандат і быць прызнаным Галоўнакамандуючым Нацыянальных узброеных сіл.

«Сёння мы гатовыя пацвердзіць наш мандат і ўзяць уладу».

Мачада звярнулася да венесуэльцаў.

«Венесуэльцы, якія знаходзяцца ўнутры краіны: будзьце гатовыя выканаць тое, пра што мы вельмі хутка паведамім вам праз нашы афіцыйныя каналы.

Венесуэльцы, якія знаходзяцца за мяжой: вы патрэбныя нам мабілізаванымі, каб актывізаваць урады і грамадзян свету і ўжо зараз далучыць іх да вялікай аперацыі па будаўніцтве новай Венесуэлы».

«ВЕНЕСУЭЛА БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ! Ідзём рука аб руку з Богам да самага канца», — скончыла палітык свой зварот.

Каментары15

  • і зноў наш мысляр Зянон П. не памыліўся
    03.01.2026
    "Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле"

    як свету пашанавала з Д. Трампам і зноў наш мысляр Зянон П. не памыліўся
  • Žvir
    03.01.2026
    A chto heta ? Heta, jak u nas Aleksievič jana ?
  • Тутэйшы аглядальнік
    03.01.2026
    Найбуйнейшы картэль Амэрыкі Паўночнай ёсьць z Cali, Kалумбія...з Калумбіі до Станаў плыне кокаіна, і ЗША не паляць палі з какаіну...А галоўны цель -гэта кантроль НАФТЫ З ВЕНЕСУЭЛЫ, але добра ,што падне рэжым, каторы мае падтрымку раССеі, кітаю..

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць