Свет2929

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Ён таксама сказаў, што ЗША будуць кантраляваць сітуацыю ў Венесуэле да выбараў.

Скрыншот трансляцыі прэс-канферэнцыі

Дональд Трамп даў прэс-канферэнцыю пасля захопу былога прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура.

Трамп заявіў, што падобныя аперацыі не праводзіліся з часоў Другой сусветнай вайны. «Ні адна краіна ў свеце не змагла б зрабіць таго, што зрабіла Амерыка ўчора», — адзначыў Трамп. Ён параўнаў гэта з забойствам лідара «Ісламскай дзяржавы» аль-Багдадзі.

Ён дадаў, што пацярпелых сярод амерыканскіх салдат няма.

Мадура, па словах Трампа, абвінавачваецца ў «наркатэрарызме» і быў кіраўніком Cártel de los Soles («картэль сонцаў»).

Трамп таксама сказаў, што яны гатовы правесці другую хвалю ваеннай аперацыі ў Венесуэле, калі будзе неабходна. Але пакуль такой неабходнасці няма.

Прэзідэнт ЗША таксама сказаў, што яны будуць кантраляваць сітуацыю ў Венесуэле да выбараў. А Мадура цяпер не прэзідэнт, яго ўлада скончылася.

«Мы будзем кіраваць краінай, пакуль не зможам забяспечыць юрыдычна правільную змену ўлады ў Венесуэле».

Трамп паабяцаў зрабіць народ Венесуэлы багатым і незалежным.

Трамп заявіў, што амерыканскія нафтавыя кампаніі адновяць Венесуэлу. «Яны зойдуць туды і адновяць разбураную інфраструктуру. Яны пачнуць зарабляць грошы для гэтай краіны».

Кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет і старшыня камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл Дэн Кейн расказалі пра некалькі дэталяў аперацыі. ЗША задзейнічалі 150 самалётаў, а рыхтавалася аперацыя некалькі месяцаў. Амерыканская авіяцыя знішчала сістэмы СПА Венесуэлы, каб спецназ на верталётах мог захапіць Мадуру. Выкарыстоўваліся знішчальнікі F-35, F-22, а таксама бамбардзіроўшчыкі B-1.

Трамп і Рубіа назіраюць за аперацыяй. Фота: Белы дом
Хэгсет і Трамп падчас назірання за аперацыяй. Фота: Белы дом

Дзяржсакратар Марка Рубіа сказаў, што ў Мадуры было мноства магчымасцяў пазбегнуць захопу, яму паступалі шчодрыя прапановы, але ён не скарыстаўся імі.

«Не гуляйце ў гульні з гэтым прэзідэнтам», — сказаў Рубіа пра Трампа.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Трамп расказаў, што Мадура спрабаваў бегчы ў бункер, але амерыканскія вайскоўцы не далі яму гэта зрабіць. Па словах Трампа, пачалася вялікая перастрэлка і за 47 секунд амерыканскія вайскоўцы змаглі ўсё зачысціць.

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы правяла тэлефонную размову з дзяржсакратаром ЗША, заявіў Трамп. Ён сцвярджае, што Каракас гатовы да супрацоўніцтва з Вашынгтонам. 

Трампа спыталі, ці кантактаваў ён з нобелеўскай лаўрэаткай і апазіцыйным палітыкам з Венесуэлы Марыяй Карына Мачада. Ён сказаў, што Мачада было б «вельмі цяжка» быць лідарам Венесуэлы. Хоць яна вельмі «мілая жанчына», па яго словах, «у яе няма падтрымкі або павагі ўнутры краіны».

Напрыканцы Трампа спыталі, ці абмяркоўваў ён з Пуціным Венесуэлу. Прэзідэнт ЗША сказаў, што яны не абмяркоўвалі Венесуэлу і Мадура.

Каментары29

  • 2+2
    03.01.2026
    1. Нікалас Мадура — дыктатар Венесуэлы. Мясцовы аўтарытарны кіраўнік, які не ўплывае на міжнародную абстаноўку.
    Адхілены ад улады, арыштаваны, вывезены з краіны.
    2. Уладзімір Пуцін — дыктатар Расіі. Развязаў самую крывавую вайну ў Еўропе, нясе адказнасць за мільён страчаных жыццяў. Запрошаны ў ЗША з афіцыйным візітам, карыстаецца павагай амерыканскага прэзідэнта.
    3. Дональд Трамп — школьны булі, якому перыядычна трэба камусьці набіць морду, каб яго паважалі і баяліся. Звычайна гэта нехта слабейшы, хто не можа даць адпор.
  • Мяняем дыктатуру на інфраструктуру!
    03.01.2026
    Ваша правасхадзіцельства,

    На Беларусі ёсць нафта, сланцы, калійная соль, жалезныя руды і рэдказямельныя металы, алмазы, графіт і граніт, гіпс і ангідрыт, фасфарыты і торф, а таксама мораны дуб!
  • скормили
    03.01.2026
    Чавеситы, просто скормили мадуру трампу.
    Среди них есть более покладистые для трампа и его бизнес-интересов, поэтому прошло всё гладко и красива, как любит говаривать наш, шептун путина.
    Продолжат, с учётом бизнес-интересов трампа, заниматься тем, чем занимались и до этого.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай1

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць