БЕЛ Ł РУС

Памянялі парадак ільготнага забеспячэння людзей лекамі

5.01.2026 / 19:34

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб ільготным забеспячэнні лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі», паведамляе прэс-служба ўрада.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Дакумент, як заяўляецца, скіраваны на паляпшэнне сістэмы ільготнага забеспячэння лекамі, а таксама на ўзмацненне сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, якія пакутуюць ад цяжкіх хранічных захворванняў.

Пастановай зацверджана Палажэнне аб парадку бясплатнага і ільготнага забеспячэння лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі. Таксама вызначаны пералік захворванняў, якія даюць права на бясплатнае атрыманне лекаў па рэцэптах дактароў (у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў) пры амбулаторным лячэнні, а таксама на лячэбнае харчаванне.

Асноўныя змены:

Пастанова пачне дзейнічаць праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Ваша хранічная стомленасць можа быць закладзена ў генах. Навукоўцы спадзяюцца знайсці лячэнне

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?

Мужчына нечакана вылекаваўся ад ВІЧ пасля перасадкі звычайных ствалавых клетак

Ашвагандха, жэньшэнь, фулерэн… Таблеткі «для імунітэту» і «для мозгу»: што з гэтага рэальна працуе? Адказаў псіхіятр

Каментары да артыкула