БЕЛ Ł РУС

Улады знайшлі на замежных маркетплэйсах «экстрэмісцкую сімволіку»

12.01.2026 / 20:29

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) знайшло «экстрэмісцкую сімволіку» на інтэрнэт-пляцоўках двух маркетплэйсаў, якія працуюць у Беларусі.

Паведамляецца, што маніторынг тычыўся розных тавараў — сцяжкоў, значкоў, налепак і іншых рэчаў, якія змяшчаюць элементы, што нібыта могуць разглядацца як атрыбутыка «экстрэмізму». Іх знайшлі на маркетплэйсах AliExpress (Кітай) і Joom (Латвія).

Матэрыялы па выніках маніторынгу былі накіраваны ў сілавыя структуры і Міністэрства інфармацыі. 

Раней у МАРГ ужо ўзнікалі прэтэнзіі да працы гэтых інтэрнэт-платформаў, якія толькі выстаўляюць інфармацыю пра тавары трэціх асоб і даюць магчымасць іх набыць.

Чытайце таксама:

Больш за 100 тэлеграм-стыкераў прызналі «экстрэмісцкімі»

МАРГ знайшоў на Wildberries няправільныя чырвона-зялёныя сцягі і загадаў іх прыбраць

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай

У Расіі прызналі «экстрэмісцкай» выяву жабяняці Пепе

Каментары да артыкула