Свет44

У Расіі прызналі «экстрэмісцкай» выяву жабяняці Пепе

Суд у Ноўгарадскай вобласці прызнаў мем з жабянём Пепе «экстрэмісцкай сімволікай ЛГБТ-руху» і аштрафаваў мясцовага жыхара Георгія Разанкова на 1500 расійскіх рублёў (гэта 56 беларускіх рублёў) за публікацыю двух малюнкаў у «ВКонтакте». Адзін з іх — гэта жабяня Пепе ў вясёлкавым парыку, другі — гістарычнае фота Клары Цэткін і Розы Люксембург з выявай вясёлкавага сцяга, піша «Вёрстка».

Жабяня Пепе ў вясёлкавым парыку. Фота: VK

Хаця гэтыя выявы былі размешчаныя яшчэ ў 2020 годзе, суд палічыў, што парушэнне працягваецца, бо Разанкоў не выдаліў іх са сваёй старонкі пасля таго, як ЛГБТ прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». На думку суда, усе карыстальнікі абавязаныя выдаляць нават старыя пасты з падобнай сімволікай.

Сам Разанкоў тлумачыў, што мем з Пепе — гэта сатыра, якая не мае дачынення да ЛГБТ, а фота з Цэткін і Люксембург таксама не з'яўляецца прапагандай. Ён адзначыў, што на момант публікацыі ніякіх забаронаў не было.

Пра гэтым у рашэнні суда былі дапушчаныя памылкі, напрыклад, у напісанні прозвішчаў («Цэнткін» і «Люксінбур»), а таксама ў колерах вясёлкавага сцяга (двойчы згаданы аранжавы замест фіялетавага).

У 2024 годзе ў Расіі было заведзена больш за 130 спраў, звязаных з «ЛГБТ-прапагандай» — у тым ліку за знешні выгляд, фота, лайкі і г.д. Агульная сума штрафаў перавысіла 25 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 270 тысяч даляраў).

Жабяня Пепе (англ. Pepe the Frog) — гэта персанаж, які стаў адным з самых вядомых інтэрнэт-мемаў у свеце. Упершыню ён з'явіўся ў 2005 годзе ў серыі коміксаў Boy’s Club амерыканскага мастака Мэта Ф'юры. У гэтых коміксах Пепе быў вясёлым і бестурботным персанажам, які часта гаварыў фразу Feels good man («Як мне добра, чувак»).

У 2008 годзе адзін з фрагментаў комікса быў апублікаваны на форуме 4chan, дзе карыстальнікі пачалі пераасэнсоўваць вобраз Пепе. З цягам часу з'явілася версія з сумным выразам твару і подпісам Feels bad man («Як мне кепска, чувак»), якая стала сімвалам смутку і расчаравання ў інтэрнэце.

З часам Пепе стаў універсальным мемам, які выкарыстоўваецца для выражэння шырокага спектру эмоцый — ад радасці да злосці.

Каментары4

  • ?
    15.05.2025
    Артыкул з'явіўся, бо трэба было напісаць пра ЛГБТ ці таму што навіна з Расіі?
  • Ботам
    15.05.2025
    Як бачым усе скрэпныя лукапуцінскапазныкаўскія боты падтрымліваюць, а нармальным людзям гэта смех. Геяў паўсюль шукаюць толькі хворыя на скрэпы.
  • Агентура
    16.05.2025
    Ботам, лукапуцінскапазныкаўскія?

    Вы часам не з тых, якія яшчэ пару гадоў таму абзывалі Пазняка русафобам?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць