У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам
Уладзімір Максімаў ажаніўся два месяцы таму.
Уладзімір Максімаў. Фота з яго інстаграма
Уладзіміру было 23 гады. Хлопец родам з Барысава. Праходзіць тэрміновую службу яго адправілі мінулай восенню ў суседняе Жодзіна ў вайсковую часць 44540.
У лістападзе 2025 года хлопец ажаніўся.
Як стала вядома «Нашай Ніве», уночы 13 студзеня 2026 года Уладзімір скончыў жыццё самагубствам.
Прычыны высвятляюцца. Вядома, што Максімаў вельмі хваляваўся праз праверку і інвентарызацыю, якая праходзіць у вайсковай часці і папала якраз на яго службу. Хлопец хваляваўся, што на яго могуць павесіць нейкія нястачы і абавязаць сплачваць буйную суму грошай.
Чытайце таксама:
«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек
Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы
У Слуцкім раёне чалавек загінуў пры сутыкненні легкавіка з грузавіком