БЕЛ Ł РУС

Трамп абклаў мытамі еўрапейскія краіны, пакуль яны не саступяць яму Грэнландыю

17.01.2026 / 19:48

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў мыты на імпарт тавараў з васьмі еўрапейскіх краін — Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Фінляндыі — за іх пазіцыю адносна Грэнландыі.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

Мытныя стаўкі складуць 10% з 1 лютага і павысяцца да 25% з 1 чэрвеня. Яны, як абвешчана, будуць дзейнічаць, пакуль не будзе заключаная поўная здзелка па «куплі» Грэнландыі.

Трамп зноў патлумачыў, што ЗША трэба валодаць Грэнландыяй у мэтах нацыянальнай бяспекі і каб прадухіліць яе захоп Расіяй або Кітаем. Ён таксама заявіў, што гатовы да перамоў з Даніяй і іншымі краінамі, супраць якіх увялі мыты.

У адказ прэм’ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксэн заклікала ЗША спыніць пагрозы, а лідары еўрапейскіх дзяржаў падкрэслілі, што толькі Капенгаген і жыхары Грэнландыі могуць вырашаць лёс вострава. 

Данія ўвяла свае падраздзяленні ў Грэнландыю для навучальных мэтаў і павялічвае колькасць самалётаў, караблёў і вайскоўцаў на востраве і ў акваторыі. Да іх збіраюцца далучацца вайсковыя сілы Нарвегіі, Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што можа ўвесці мыты супраць краін, якія супраць ягонага захопу Грэнландыі

Данія абвясціла «каралеўскі загад аб выкарыстанні войскаў» у Грэнландыі дзейным

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША

«У нас фундаментальнае разыходжанне». Стала вядома, пра што датчане і грэнландцы гаварылі з амерыканцамі ў Белым доме

Каментары да артыкула