Свет99

Данія абвясціла «каралеўскі загад аб выкарыстанні войскаў» у Грэнландыі дзейным

Нягледзячы на адкрытыя пагрозы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа захапіць Грэнландыю ваенным шляхам, Данія дэманструе сваю баявую гатоўнасць.

Дацкія салдаты. Фота: Martin Sylvest Andersen / Getty Images

На гэтым тыдні Данія запрасіла партнёраў па НАТА на сумесныя вучэнні ў Грэнландыі — гэта стала тэрміновай рэакцыяй на правал перамоў у Вашынгтоне. Германія, Францыя, Нідэрланды, Швецыя і іншыя краіны адгукнуліся на запрашэнне і накіравалі на востраў першыя разведвальныя падраздзяленні.

Гэта можна разглядаць як сігнал Трампу, што еўрапейцы маюць намер абараняць Арктыку, піша Bild. 

Міністр абароны Даніі Труэльс Лунд Поульсен на прэс-канферэнцыі патлумачыў, што задача дацкіх падраздзяленняў на месцы — умацоўваць ваенную прысутнасць у Грэнландыі, ахоўваць ключавыя аб’екты і ў выпадку варожых дзеянняў абараняць тэрыторыю і ўступаць у бой.

Поульсен публічна пацвердзіў, што цяпер афіцыйна дзейнічае так званы каралеўскі загад аб выкарыстанні сіл. Такі загад дазваляе войскам прымяняць ваенную сілу ў выпадку пагрозы. Гэта азначае, што калі дацкія салдаты падвергнуцца нападу, ім не трэба чакаць дадатковых палітычных указанняў: яны абавязаны ўступіць у бой незалежна ад таго, хто знаходзіцца па другі бок.

Каментары9

  • Алан Чумак
    17.01.2026
    я нават не ведаю які папулізм мне больш агідны - левы ці правы. Хаця чаму? A plague o' both your houses!
  • Габрэй
    17.01.2026
    Прадала бы Данія гэту Грэнландыю, за шалёныя грошы. Напрыклад 1трыльён.. І кінуць на развіццё сваёй эканомікі. Зрабіць тэхналагічны рывок ў медыцыне, чалавечым развіцці. А раз Трампу свярбіць, хай плаціць.
  • Вільгельм
    17.01.2026
    Еўропе пара прачнуцца і ўспомніць, што яна Еўропа, каб быць у стане розным гопнікам даць па пысе!

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць