Свет22

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША

А потым папрасіў прабачэння за няўдалы жарт.

Білі Лонг. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Білі Лонг, кандыдат прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі, папрасіў прабачэння пасля таго, як у прыватнай размове з членамі Палаты прадстаўнікоў пажартаваў, што гэта краіна стане «52‑м штатам», а ён будзе яе губернатарам, піша Politico.

Лонг, які на працягу шасці тэрмінаў прадстаўляў Місуры ў Палаце прадстаўнікоў, на пачатку гэтага тыдня наведаў былых калег. Яго прыватны жарт выклікаў невялікі дыпламатычны скандал: Міністэрства замежных спраў Ісландыі запатрабавала ад амбасады ЗША ў Рэйк’явіку адказу на каментары Лонга.

«У гэтым не было нічога сур’ёзнага, я быў сярод людзей, якіх не бачыў тры гады, і яны жартавалі пра тое, што Джэф Лэндры — губернатар Грэнландыі, а потым пачалі жартаваць пра мяне, і калі хтосьці абразіўся, то я прашу прабачэння», — сказаў Лонг у інтэрв’ю Arctic Today, некамерцыйнаму навінаваму сайту з Аляскі.

Пасля прыватных каментароў сярод заканадаўцаў ісландцы стварылі петыцыю, у якой заклікаюць міністра замежных спраў Катрын Гунарсдоцір адхіліць кандыдатуру Лонга на пасаду амбасадара.

«Гэтыя словы Білі Лонга, якога Дональд Трамп вылучыў на пасаду пасла ў Ісландыі, маглі быць сказаныя паўшэптам, але яны абразлівыя для Ісландыі ды ісландцаў, якім давялося змагацца за сваю свабоду і якія заўсёды былі сябрамі Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў петыцыі.

Жарт Лонга гучаў няёмка на фоне дыпламатычнай напружанасці вакол Грэнландыі, якую Трамп пагражае захапіць.

У гэтым тыдні шэраг еўрапейскіх краін абвясцілі, што адпраўляюць сваіх вайскоўцаў у Грэнландыю. Гэта адбылося на фоне заявы прэзідэнта ЗША пра тое, што дацкая абарона Грэнландыі — гэта «дзве сабачыя запрэжкі».

Каментары2

  • Мде
    16.01.2026
    Божухна, яшчэ адна нацыя нягеглых імперцаў нараджаецца, каторыя хочуць несці свой "амерыканскі мір" у свет...
  • Лось
    16.01.2026
    Як казалі ў адным вядомым мульціку, "дык гэта ж рой Bee Drill!"

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра11

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі3

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра11

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць