Стаў вядомы змест ліста лідараў Нарвегіі і Фінляндыі, які выклікаў рэзкую рэакцыю Трампа
У гэтым лісце прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб прыязным тонам заклікалі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да зніжэння напружанасці і прапанавалі правесці тэлефонную размову, каб абмеркаваць трансатлантычныя адносіны, пытанні Грэнландыі, Газы, Украіны і ўвядзення мыт. Тэкст ліста апублікавала нарвежскае выданне VG, піша «Еўрапейская праўда».
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
«Дарагі прэзідэнт, дарагі Дональд! Мы пішам наконт трансатлантычных сувязяў, Грэнландыі, Газы, Украіны і вашага ўчорашняга анонсу аб мытах.
Вы ведаеце нашу пазіцыю па гэтых пытаннях. Але мы перакананыя, што ўсе мы павінны працаваць над залагоджваннем сітуацыі і дээскалацыяй — вакол нас адбываецца вельмі шмат усяго, дзе нам трэба трымацца разам.
Прапануем правесці тэлефонную размову пазней у той жа самы дзень — альбо з абодвума намі адначасова, альбо паасобку — дайце нам знаць, якому фармату вы аддаеце перавагу.
З найлепшымі пажаданнямі, Алекс і Ёнас», — напісалі лідары Фінляндыі і Нарвегіі.
Як стала вядома раней, Трамп у сваім адказе на гэты ліст звязаў свае прэтэнзіі на Грэнландыю з тым, што яму не прысудзілі Нобелеўскую прэмію міру, і заявіў, што больш не адчувае абавязку думаць толькі пра мір і хоча «поўнага кантролю» над востравам.
17 студзеня Трамп абвясціў пра ўвядзенне мыт супраць некаторых еўрапейскіх краін, якія не падтрымалі яго прэтэнзіі на Грэнландыю.
Чытайце таксама:
Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе
Трамп запрасіў Пуціна ў Раду міру
Лукашэнка пахваліў Трампа за прамалінейнасць, але дадаў, што для яго гэта непрымальна
Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру