Грамадства4949

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў паведаміў, што ў звароце прэзідэнта ЗША да Аляксандра Лукашэнкі прапануецца, каб Беларусь стала заснавальнікам Рады міру — арганізацыі, якую стварае Трамп, для ўрэгулявання сітуацыі ў Газе.

«У звароце Беларусі ў кантэксце ўрэгулявання сітуацыі ў Газе прапануецца стаць заснавальнікам Рады міру — новай міжнароднай арганізацыі, — паведамляе прэс-служба МЗС. —

Мы высока цэнім, што амерыканскі бок бачыць Беларусь, і гэта наўпрост пазначана ў тэксце звароту, як дзяржаву, гатовую ўзяць на сябе высакародную адказнасць за пабудову трывалага міру, і весці за сабой сілай прыкладу, інвеставаць у бяспечную і квітнеючую будучыню для будучых пакаленняў.

Мы таксама разглядаем гэтую прапанову як прызнанне асабістых заслуг і міжнароднага аўтарытэту кіраўніка беларускай дзяржавы».

Лукашэнка «ўспрыняў прапанову станоўча», паведамляе МЗС Беларусі.

«Наша пазіцыя такая: мы гатовы прыняць удзел у дзейнасці Рады міру, улічваючы і спадзеючыся, што гэтая арганізацыя пашырыць свае рамкі і паўнамоцтвы далёка за межы прапанаванага ў ініцыятыве мандата. Гэта дазволіць ёй актыўна ўдзельнічаць у глабальных працэсах па ўрэгуляванні любых міжнародных канфліктаў, што, у рэшце рэшт, паспрыяе пабудове новай архітэктуры бяспекі, якая актыўна прасоўваецца Беларуссю ў апошнія гады», — дадае МЗС.

Раней такое запрашэнне атрымаў кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін. 

Каментары49

  • хлопцы з Хойнікаў што адбываецца
    19.01.2026
    Рада Барацьбы з иншадумствам....Кожны дзень, заходжу на старонку НН, чытаю і думаю, што гэта нейкі сон.
  • Ганьба канешне
    19.01.2026
    Гэта проста ўжо ржавы гэбоўскi цырк, у раду мiру запрошваць тэрыторыю з якой развязана была першая пасля гiтлера вайна.
  • Varona
    19.01.2026
    "Я вас на гэты карабель тры гады збіраў"

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць