Свет2424

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у лісце прэм’ер-міністру Нарвегіі Ёнасу Гару Сцёрэ рэзка выказаўся пра Еўропу і Данію і зноў узняў тэму Грэнландыі.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

«Я больш не адчуваю сябе абавязаным думаць выключна пра мір, хоць ён заўсёды будзе мець першаснае значэнне. Замест гэтага я цяпер магу думаць пра тое, што добра і дарэчы для Злучаных Штатаў Амерыкі», — напісаў Трамп.

У лісце прэзідэнт ЗША наўпрост звязвае сваю пазіцыю з тым, што не атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

«Ваша краіна вырашыла не прысуджаць мне Нобелеўскую прэмію міру за тое, што я завяршыў восем і больш войнаў», — напісаў ён Сцёрэ.

Асобны блок ліста прысвечаны Грэнландыі. На думку Трампа, Данія не здольная абараніць востраў «ні ад Расіі, ні ад Кітая».

«Ды і чаму ў іх наогул ёсць права ўласнасці на яе? Няма ніякіх пісьмовых дакументаў — толькі той факт, што там сотні гадоў таму высадзілася лодка. Але і ў нас таксама былі лодкі, якія там высаджваліся», — дадаў Трамп.

У канцы ліста прэзідэнт ЗША паўтарыў сваю пагрозу і адзначыў, што свет не будзе ў бяспецы да таго часу, пакуль ЗША не атрымаюць «поўны і татальны кантроль над Грэнландыяй».

Каментары24

  • бабруйчанін
    19.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Фашыстовец
    19.01.2026
    Так і ёсць. Грэнландыя - спрадвечная тэрыторыя ЗША, як і Беларусь павінна быць у складзе Рэчы Паспалітай.
  • Axel Justad
    19.01.2026
    Лапідарны далба*б. Шнобель яму больш пасуе.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць