Вячорка: Ціханоўская і яе Офіс пакуль не пераехалі з Вільні
Вячорка заклікаў дачакацца афіцыйных паведамленняў па гэтай тэме.
Фота: ОСЦ
Святлана Ціханоўская і яе офіс пакуль знаходзяцца ў Вільні, паведаміў журналістам галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка, каментуючы «Позірку» матэрыял у польскай газеце Rzeczpospolita, дзе гаварылася пра пераезд Офіса ў Варшаву 30 студзеня.
Вячорка заклікаў дачакацца афіцыйных паведамленняў па гэтай тэме. Паводле яго слоў, зараз вядзецца падрыхтоўчая праца.
«Пачынаючы з пятніцы (30 студзеня), голас Святланы Ціханоўскай у абарону свабоднай Беларусі будзе чутны з Варшавы», — паведаміла Rzeczpospolita са спасылкай на інфармацыю, якую дала дэмлідарка падчас знаходжання ў польскай сталіцы 24 студзеня.