«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Планар» выказаўся наконт таго, як жанчынам, на яго думку, варта падтрымліваць прыгажосць і маладосць. Ён заявіў, што найлепшы «рэцэпт прыгажосці» — гэта фізічная праца, у прыватнасці ўборка снегу шуфлем, а не касметычныя сродкі.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на суботніку. Фота: БелТА
«Вы ж так хочаце быць прыгожымі. Усялякую заразу на твар, яшчэ кудысьці на цела наносіце, мёдам абмазваецеся, хтосьці ў парылку ідзе, і гэтак далей. Я ж гэта разумею, ведаю. Найлепшы мёд для прыгажосці — гэта шуфаль у рукі і чысціць снег. Паверце, гэта найлепшы сродак», — сказаў Лукашэнка супрацоўніцам «Планара».
Ён таксама нагадаў, што 2026 год абвешчаны Годам беларускай жанчыны і даручыў кіраўніцы Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і сваёй прэс-сакратарцы Наталлі Эйсмант падрыхтаваць мерапрыемствы, якія жанчыны сапраўды запомняць.
«І на мужыкоў не глядзіце. Яны прыстрояцца. […] Мы ўсе падкаблучнікі. Што скажаце, тое і будзем рабіць», — заявіў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка зрабіў Качанаву адказнай за Год жанчыны
Лукашэнка: Не трэба перажываць з нагоды штучнага інтэлекту — чалавека ён пакуль не заменіць