Грамадства77

Лукашэнка зрабіў Качанаву адказнай за Год жанчыны

Палітык сёння падчас наведвання прадпрыемства «Планар» нагадаў, што 2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны.

«Лозунгі — гэта добра. Але трэба для жанчын рабіць, ну не кожны дзень, але хаця б раз на тыдзень, раз на месяц значнае мерапрыемства. Год пройдзе, а жанчыны будуць успамінаць гэты Год жанчыны. Трэба ў гэтым годзе зрабіць максімум для нашых жанчын. І гэта не для таго, каб спадабацца вам, жанчынам. Вы сапраўды аснова нашага жыцця», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка даручыў падумаць, якія мерапрыемствы правесці ў гэты год, каб ён запомніўся.

Звяртаючыся ў тым ліку да прысутнай старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і прэс-сакратара Наталлі Эйсмант, ён сказаў: «Падумайце разам з Саюзам жанчын, як нам зрабіць так, каб жанчыны запомнілі не толькі тое, што я аб’явіў Год жанчыны, але каб яны запомнілі гэты год. Што мы павінны зрабіць, якія мерапрыемствы правесці? І на мужчын не глядзіце. Яны прыстасуюцца. Падумайце, Наталля Іванаўна, вы за гэта адказная. Што скажаце, тое і будзем рабіць».

Каментары7

  • Зря
    30.01.2026
    Надо было Колесникову назначить!
  • ФеЯ канализации
    30.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Звычайны Чалавек
    30.01.2026
    Ну і навошта Сідорскай і Насце Базар павестачку падкідваць? Яны ж на гэтым яшчэ адзін грант засвояць.

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць