Грамадства44

Лукашэнка: Не трэба перажываць з нагоды штучнага інтэлекту — чалавека ён пакуль не заменіць

Палітык падчас размовы пра высокія тэхналогіі ў прамысловасці спытаўся ў кіраўніка «Планара» як спецыяліста ў гэтай галіне, што ён думае пра развіццё штучнага інтэлекту, піша БелТА.

Фота: Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Як растлумачыў генеральны дырэктар «Планара» Сяргей Авакаў, вызначэнне паняцця «штучны інтэлект» пастаянна змяняецца і пераглядаецца, бо тэхналогіі ў гэтай сферы хутка развіваюцца. Паводле яго слоў, ШІ — гэта шырокае паняцце, пэўная сістэма прыняцця рашэнняў.

«Я мяркую, што тыя, хто прыдумаў гэтае азначэнне, мелі на ўвазе, што штучны інтэлект заменіць чалавека», — заўважыў Лукашэнка.

«Не, не заменіць», — упэўнены Сяргей Авакаў.

Ён патлумачыў, што адзін з заснавальнікаў тэхнічнай кібернетыкі Уільям Эшбі ў 1950‑я гады ХХ стагоддзя напісаў кнігу, у якой разважаў пра тое, ці можа машына быць разумнейшай за свайго стваральніка. «Гэтае пытанне да гэтага часу застаецца рытарычным», — лічыць кіраўнік «Планара».

«Так што ніякі «інтэлект» нас не заменіць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары4

  • Санта Бэрримор
    30.01.2026
    Синепалого сейчас может безболезненно заменить даже тамагочи.
  • Брабус
    30.01.2026
    Всё правильно, старый. Плебсу- счёты на кассах, журналы учёта, а себе и мусорам - Теслы и Мерсы, айфоны и плафоны.
  • Ян Каляндарскі
    30.01.2026
    Кіраўнік Планара асцярожна кажа, што ШІ - гэта ўсяго толькі сістэма прыняцця рашэнняў. Сістэма. Прыняцця. Рашэнняў. Тут у зале, відаць, нехта насцярожыўся, але не надоўга. Бо рашэнні ў нас і так прымаюцца без усялякіх інтэлектаў - натуральных або штучных.

    Увогуле, страх перад тым, што машына стане разумнейшай за чалавека, у нашых умовах выглядае нават кампліментам машыне. Бо каб кагосьці "замяніць", трэба хаця б выконваць тыя ж функцыі: не блытаць паняцці, не супакойваць замест аналізу і не блытаць будучыню з мінулым.

    Так што можна не хвалявацца.
    Штучны інтэлект сапраўды пакуль нікога не заменіць.
    Асабліва там, дзе адсутнасць інтэлекту - частка стабільнасці.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць