Грамадства77

«3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят

Былы міністр МУС, генерал міліцыі, а цяпер кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў на сустрэчы з калектывамі сельскай гаспадаркі Іўеўскага раёна расказаў, як трэба даглядаць цялят, а таксама на прыкладзе цяжарнай жанчыны патлумачыў, калі цёлка не дасць здаровага патомства.

Караеў і памочнік Лукашэнкі Канстанцін Бурак правялі сустрэчу з калектывамі трох сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Іўеўскага раёна, піша «Пул 4».

«Прыязджаем на ферму. Бачым цёлак. Пытаемся: колькі ім? Кажуць — 18 месяцаў. Адкрываем дакументы — ім 24 месяцы. І ўвесь гэты час іх утрымлівалі як у блакадным Ленінградзе.

Як такая цёлка зможа стаць дойнай каровай? Ніяк. Жанчына, якая не набірае вагу, не можа вынасіць дзіця. Так і цёлка не зможа даць здаровага патомства і малака», — патлумачыў Караеў.

Ён таксама расказаў, што «страта цяляці — гэта ўпушчаная выгада ў выглядзе таго, што яно магло даць 3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3», перадае яго словы прэс-служба аблвыканкама. 

Каментары7

  • .
    29.01.2026
    Может попробовать посадить телок? Или как-нибудь другой рабочий метод
  • каб паменшыць выдаткі
    29.01.2026
    і павялічыць надоі
    Карову трэба радзей карміць і часцей даіць.
  • Караева найопывают!
    29.01.2026
    ...а посаженных нет!
    Бывшего министра как дурачка разводят, а он лекции читает!)
    Зато все пригороды Гродно в маёнтках агроэлиты за 250к долларей и выше!...

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць