БЕЛ Ł РУС

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва

31.01.2026 / 17:58

Nashaniva.com

Беларускі разьбяр па дрэве Андрэй Мартынюк жыве ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна і стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі, цалкам зробленыя з дрэва — без аніводнай металічнай дэталі, піша Sputnik.

Андрэй Мартынюк. Скрыншот з відэа

Майстар паказаў журналістам, як збірае складаныя механізмы выключна з драўляных элементаў, а таксама прадэманстраваў іншыя свае работы: розныя галаваломкі, астранамічныя гадзіннікі з адлюстраваннем фаз Месяца, кампазіцыі з партрэтамі вядомых асоб і іншыя рухомыя канструкцыі.

Скрыншот з відэа

Самым маштабным творам у майстэрні майстра з’яўляецца міні-тэатр на ўсю сцяну. Унутры рухаюцца лялечныя фігуркі, і, як адзначае Андрэй, кожная з іх мае рэальнага прататыпа сярод жыхароў яго вёскі.

Скрыншот з відэа

Па адукацыі Мартынюк — інжынер электрасувязі. Разьбой па дрэве ён спачатку займаўся для душы, але з часам гэта хобі стала справай усяго жыцця. У сваёй творчасці майстар злучыў дакладную тэхніку і мастацкую разьбу.

Скрыншот з відэа

Перад стварэннем кожнага механізму Андрэй робіць вельмі дакладныя разлікі, распрацоўвае 3D-мадэль на камп’ютары, і толькі пасля гэтага прыступае да працы на станках. Усе дэталі шліфуюцца і падганяюцца ўручную з максімальнай дакладнасцю, амаль як у ювелірнай справе.

Скрыншот з відэа

Чытайце таксама:

Мінскі майстар парэкамендаваў берагчы гарызонтаўскія ноўтбукі. Бо ноўт у кітайцаў «скралі», а запчасткі да яго не завезлі

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі

Каментары да артыкула