Усяго патроху11

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя

Максіму Прадкіну ўсяго 16 гадоў, а ён ужо топ-грумер Беларусі. Хлопец прафесійна займаецца жывёламі з 12 гадоў.

Максім з узнагародамі з конкурсаў грумераў

Першых кліентаў сярод знаёмых і суседзяў Максім пачаў шукаць яшчэ пяць гадоў таму. Да гэтага вучыўся прафесіі грумера па відэа на ютубе і праходзіў спецыялізаваныя майстар-класы, трэнінгі ў прафесіяналаў сферы.

@leogroom г.Гродно #беларусь #реки #рекомендации #груминг #стрижкасобак ♬ оригінальний звук - ріжочек.ua!!

Спачатку Максім часцей стрыг сабак, але пасля навучыўся асвяжаць кіпцікі і шэрсць і ў катоў. Так, гэтага 11‑кілаграмовага мэйн-куна па мянушцы Шалік хлопец толькі вычэсваў каля дзвюх гадзін. І тое — у чатыры рукі, разам з калегам.

Фота: інстаграм @leo__groom

Поўны комплекс паслуг ад Максіма сёння каштуе ад 80 да 100 рублёў, у залежнасці ад пароды і памераў жывёлы. За нямецкую аўчарку ці маламута прыйдзецца аддаць яшчэ больш — амаль 200 рублёў. Але заўсёды можна абраць для гадаванца нешта адно — напрыклад, толькі манікюр ці стрыжку.

Кліенты з Гродна, якія ўжо дайшлі да маладога грумера, раяць нават не задумвацца пра цану: «Максім — найлепшы, вельмі любіць сваю справу і жывёл».

Фота: інстаграм @leo__groom

Варта разумець, што ў паслугі грумера ўваходзіць на проста стрыжка, а цэлы комплекс працэдур: выдаленне каўтуноў, мыццё з гіпаалергеннымі шампунямі, кандыцыянерамі і маскамі, догляд за вушамі і абразанне кіпцюроў, галенне падушачак лапак.

Кліент Максіма падчас стрыжкі. Фота: інстаграм @leo__groom

Дарэчы, Прадкін — гэта адмысловы псеўданім хлопца для працы. У жыцці ён носіць прозвішча Паўлючык.

Беларусы ў захапленні ад таго, што хлопец у 16 гадоў знайшоў сваю справу і ўжо мае стаж. Некаторыя дзяўчаты ў каментарах пад пастамі пра працу грумера нават прапаноўваюць яму з імі адразу ажаніцца.

Каментары1

  • хамса
    22.01.2026
    які малайчынка!
    засмучае толькі адно. што ён з такога прыгожага беларускага прозвішча ўзяў сабе расейскі псеўданім

Цяпер чытаюць

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі6

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

Памочнік Пуціна: Калі Зяленскі гатовы да сустрэчы з Пуціным, ён можа прыехаць у Маскву16

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С5

Гайдукевіч: Жанчыне лепш веласіпед і самакат, а не машына38

Меланія Трамп заклікала пратэстоўцаў Мінеапаліса адмовіцца ад гвалту17

У Горацкім раёне мужчына з помсты падпаліў машыну знаёмага. Колькі далі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі6

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць