Мінскі майстар парэкамендаваў берагчы гарызонтаўскія ноўтбукі. Бо ноўт у кітайцаў «скралі», а запчасткі да яго не завезлі
«Ужо немагчыма маўчаць пра гэтыя «ашбукі», нібыта беларускія. Гэта проста піпец. Запчастак няма ад слова зусім. Як яны закуплялі ў Кітаі?» — бядуе мінскі майстар у сацсетках.

Мужчына кажа, што беларускі ноўтбук — «скрадзены кітайскі Spirit». Але не гэта галоўнае.
«Пытанне вось у чым: ладна скралі «кітайца», але завязіце вы камплектуючыя, завязіце клавіятуры, завязіце акумулятары. Акумулятараў у афіцыялаў няма. Клавіятуры магчымыя пад замову — трэба тэлефанаваць на завод, месяцамі цягнуць час, «марозяць» — таксама няма», — кажа ён.
Застаецца адзіны варыянт — купляць на AliExpress.
«Глядзім цэннік на AliExpress: 156 рублёў без ПДВ. А ПДВ — 20%. Плюс дастаўка. Зараз яны наогул не дастаўляюцца ў Мінск. Вы разумееце?» — кажа ён. Атрымліваецца, паводле яго слоў, удвая даражэй за арыгінальныя дэталі Dell, Asus, Acer.
Таму майстар раіць пакупнікам беларускага ноўтбука берагчы яго: «Асцярожна з акумулятарамі, асцярожна вельмі з клавіятурамі, таму што іх не завезлі ў Мінск. Беларускі ноўт завезлі з Кітая, а камплектуючыя — не».
«Гэта папілавалі бабло, дзівакі», — дадае ён.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары