БЕЛ Ł РУС

У файлах Эпштэйна згадваецца знакамітае беларускае мадэльнае агенцтва

10.02.2026 / 14:57

Ганна Стафановіч

Сярод апублікаваных файлаў скандальна вядомага амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна знайшліся лісты ад беларускага мадэльнага агенцтва «Студыя Тамара».

Джэфры Эпштэйн. Фота: Rick Friedman/Rick Friedman Photography/Corbis via Getty Images

У файлы трапіла перапіска беларускага агенцтва з французскім мадэльным агенцтвам Mademoiselle Agency. Яна вялася напачатку 2013 года.

У шапцы ліста можна пабачыць імя Тамары Ганчаровай. Яна адпраўляла прадстаўніцы французскага агенцтва здымкі адной з мадэляў. У назве далучаных файлаў ёсць слова «бікіні».

У іншым лісце, які падпісаны «Студыя Тамара», напісана: «Я таксама буду вельмі рада, калі ў нас зноў пойдзе супрацоўніцтва! Высылаю для пачатку 4‑х дзяўчат. Дайце ведаць, што вы думаеце з іх нагоды! Як толькі будзе вынік, буду думаць, каго прапанаваць яшчэ».

Прадстаўнік жа Mademoiselle Agency перапісваўся напрамую з самім Эпштэйнам — размова звычайна ішла пра розных дзяўчат. Перасылаючы фінансісту лісты ад беларускага агенцтва, ён напісаў: «Прыязджае ў сакавіку. 18 гадоў». 

Ці ведала «Студыя Тамара», што іх лісты перасылаюцца далей, ці хтосьці з мадэляў агенцтва ў выніку прыязджаў на просьбу Эпштэйна, невядома.

«Студыя Тамара» — адно са старэйшых беларускіх мадэльных агенцтваў. Яго заснавала Тамара Ганчарова, якая сама працавала мадэллю яшчэ ў СССР.

Агенцтва спецыялізуецца на пошуку, адборы і прасоўванні мадэляў — як пачаткоўцаў, так і працуючых. Самай вядомай іх пратэжэ лічаць Марыну Лінчук, якая стала супермадэллю і працавала з такімі брэндамі як Dior, Hugo Boss, Dolce & Gabbana, Versace.

Чытайце таксама:

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома

Біл Гейтс шкадуе пра кожную хвіліну, праведзеную з Джэфры Эпштэйнам

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт

Каментары да артыкула