Грамадства1818

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска-мадэль — расказваем, што пра яе вядома

Акрамя каханкі памерлага амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна Карыны Шуляк і яе бацькоў, у злітых дакументах фігуруе яшчэ адна беларуска — 28‑гадовая Вікторыя Семянчук (Чабатарэнка па мужу). Хто яна такая?

У мільёнах злітых файлаў з перапіскамі Эпштэйна з рознымі людзьмі знайшоўся і здымак пашпарта Вікторыі Семянчук. Cкрыншот: justice.gov.

З інфармацыі, якой з «Нашай Нівай» падзяліліся ў арганізацыі  Belpol, Вікторыя нарадзілася ў Гродне, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Звесткі пра яе афіцыйнае месца працы пасля выпуску з універсітэта адсутнічаюць, але, мяркуючы з сацсетак дзяўчыны, з 2015 года яна актыўна здымаецца як мадэль. Сярод іншага, яна была тварам некаторых калекцый Mark Formelle і працавала паводле кантракту ў Тайландзе.

Фота: сацыяльныя сеткі Вікторыі

Сёння дзяўчына носіць іншае прозвішча — былога мужа Яўгена Чабатарэнкі, з якім Вікторыя развялася. Ён экс-футбаліст. Нарадзіўся ў Беларусі, але з цягам часу атрымаў расійскае грамадзянства. Сярод іншага, гуляў за «Нёман» і «Крумкачоў». Пасля заканчэння футбольнай кар’еры Яўген займаецца нерухомасцю ў Санкт-Пецярбургу.

На жаль, ні ад яго, ні ад Вікторыі нам не ўдалося атрымаць каментароў наконт таго, як дакументы дзяўчыны маглі апынуцца сярод файлаў Эпштэйна.

Каментары18

  • бедный Илон Маск
    04.02.2026
    Екатерина Шуляк, Я готов на тебе жениться. Как говорится чужих Эпштейнов не бывает!
  • Filipp
    04.02.2026
    Каго толькі няма сярод гэтых сатаністаў!
  • Чабатарэнка
    04.02.2026
    Рогі спілі.

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць